Над лесам узняуся вецер. над им насунулася хмара. чераз некольки хвилин блиснула маланка. потым загрымеу гром. и пайшоу дождж.
Васіль Быкаў
"Сотнікаў"
1) Замковы зрэагаваў у час, стрэл зноў аглушыў, але гэты раз ён паспеў
адхінуцца і за пылам ад стрэлу ўбачыў — тое, што за секунду да таго было
танкам, хруснула, нібы шкарлупіна ад яйка, і ад нутранога магутнага
выбуху буйнымі часткамі разляцелася ў бакі.
2) Рыбак, нібы замініраваную паласу, з зацятым страхам перабег тую
праклятую дарогу, так неспадзявана і не ў час выніклую перад імі, і тут
жа выразна адчуў, што зрабіў няўдала.
3) Ён выпусціў
запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў, Сотнікаў круціўся
доле, бы ўюн, — і ад куль і ад капытоў, на шчасце, яму пасаблялі бабкі, і
ён скакаў вакол іх, нібы заяц.
4) Калі ў камеру вярнулі Рыбака, Сотнікаў, нібы труп, ціха ляжаў у забыцці, прыкрыты шынелкам.
5) Бацькі, напэўна, не было ў ягонай каморцы, адкуль неслася звыклае
рознагалоссе двух дзесяткаў гадзіннікаў — нібы цвіркатанне конікаў у
лузе.
ЗАЙКИНА ХАТКА: Жылі-былі ў адным лесе лісіца і заяц. Жылі яны адзін каля другога блізка. Прыйшла восень, стала холадна, уздумалі яны сабе хаткі збудаваць. Вось лісіца узвяла сабе хатку са сняжку, а заяц – з пяску. Пражылі зімку, дачакаліся вясны. У лісіцы хатка растала, а зайчыкава – выстаяла. Прыйшла лісіца, выгнала зайчыка, стала сама там жыць у яго хатцы. Сядзіць зайка пад бярозай і плача. Ідзе воўк. – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Стала холадна, збудавалі мы сабе хаткі. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, яе хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з маёй хаткі і сама цяпер жыве там. Вось я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. – Ну, хадзі, я яе выганю. Пайшоў воўк, стаў на парозе: – Вылазь, ліса, вон! Бо скіну з печы, паб’ю табе плечы! А лісіца не лезе з печы дый гаворыць: – Мой хвост шорсткі, як дам – дык павалішся! Спалохаўся воўк лісінага хваста, пабег і зайца кінуў. Сеў заяц зноў пад бярэзінаю і плача. Ідзе па лесе мядзведзь. Убачыў зайку дый пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Прыйшла восень, пабудавалі мы сабе хаткі. У яе хатка са сняжку, а ў мяне – з пяску. Прыйшла вясна, лісчына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з тае хаткі, сама там жыве. А я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. Пайшоў мядзведзь лісіцу выганяць. Узыйшоў на парог, а лісіца і пытае: – Хто там? Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! Спалохаўся мядзведзь таго хваста, кінуў зайца ды бегчы. Зноў сеў зайчык пад бярозай і жаласна плача. Аж ідзе па лесе певень. Убачыў ён зайку і пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? Зайка стаў жаліцца пеўню: – Жылі мы з лісіцай блізка. Узвялі сабе хаткі побач. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, лісіцына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне і выгнала з маёй хаткі. – Пайду-тка я яе выганю! Плача зайка, не верыць. – І дзе табе, Пеця, выгнаць? Воўк гнаў – не выгнаў, мядзведзь гнаў – не выгнаў. – Не, хадзі, паспрабуем. Вось і пайшлі. Увайшоў певень у хату, стаў на парозе і крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А лісіца і кажа: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А певень не спалохаўся, скочыў з парога на падлогу і зноў крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А яна адказвае: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А пятух усё бліжэй, бліжэй падыходзіць ды як ускочыць на пяколак! А лісіца скок з печы далоў, певень да яе, а яна – за парог! А зайка і дзверы за ёй зачыніў! І сталі зайка з пеўнем удвух жыць.