ЗАЙКИНА ХАТКА: <span>Жылі-былі ў адным лесе лісіца і заяц. Жылі яны адзін каля другога блізка. Прыйшла восень, стала холадна, уздумалі яны сабе хаткі збудаваць. Вось лісіца узвяла сабе хатку са сняжку, а заяц – з пяску. Пражылі зімку, дачакаліся вясны. У лісіцы хатка растала, а зайчыкава – выстаяла. Прыйшла лісіца, выгнала зайчыка, стала сама там жыць у яго хатцы. Сядзіць зайка пад бярозай і плача. Ідзе воўк. – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Стала холадна, збудавалі мы сабе хаткі. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, яе хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з маёй хаткі і сама цяпер жыве там. Вось я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. – Ну, хадзі, я яе выганю. Пайшоў воўк, стаў на парозе: – Вылазь, ліса, вон! Бо скіну з печы, паб’ю табе плечы! А лісіца не лезе з печы дый гаворыць: – Мой хвост шорсткі, як дам – дык павалішся! Спалохаўся воўк лісінага хваста, пабег і зайца кінуў. Сеў заяц зноў пад бярэзінаю і плача. Ідзе па лесе мядзведзь. Убачыў зайку дый пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Прыйшла восень, пабудавалі мы сабе хаткі. У яе хатка са сняжку, а ў мяне – з пяску. Прыйшла вясна, лісчына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з тае хаткі, сама там жыве. А я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. Пайшоў мядзведзь лісіцу выганяць. Узыйшоў на парог, а лісіца і пытае: – Хто там? Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! Спалохаўся мядзведзь таго хваста, кінуў зайца ды бегчы. Зноў сеў зайчык пад бярозай і жаласна плача. Аж ідзе па лесе певень. Убачыў ён зайку і пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? Зайка стаў жаліцца пеўню: – Жылі мы з лісіцай блізка. Узвялі сабе хаткі побач. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, лісіцына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне і выгнала з маёй хаткі. – Пайду-тка я яе выганю! Плача зайка, не верыць. – І дзе табе, Пеця, выгнаць? Воўк гнаў – не выгнаў, мядзведзь гнаў – не выгнаў. – Не, хадзі, паспрабуем. Вось і пайшлі. Увайшоў певень у хату, стаў на парозе і крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А лісіца і кажа: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А певень не спалохаўся, скочыў з парога на падлогу і зноў крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А яна адказвае: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А пятух усё бліжэй, бліжэй падыходзіць ды як ускочыць на пяколак! А лісіца скок з печы далоў, певень да яе, а яна – за парог! А зайка і дзверы за ёй зачыніў! І сталі зайка з пеўнем удвух жыць.</span>
Вось і надышла восень. Жоўклыя лісце на деревьют ападае, сцелючыся на зямлі каляровыя дываны. Ужо не так чуваць якія спяваюць птушак. Дзьме халодны вецер, праймаючы мінакоў. На апусцелых палях толькі дзе-нідзе зелянеюць ўсходы
Стылі маўлення - гэта разнавіднасці маўлення з улікам мэты і моўнай сітуацыі. Навуковы стыль ужываецца ў падручніках, слоўніках, энцыклапедыях і інш. Напрыклад: Рэферат - кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які заснаваны на крытычным аглядзе літаратуры, ці паведамленне навукова-папулярнага зместу. Даклад - публічнае паведамленне ці выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада на літаратурную тэму залежыць ад ступені авалодання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, уменняў аналізу мастацкай творчасці. Вельмі важна выбраць тэму навуковага рэферата ці даклада, якая паведамляе ўласным зацікаўленням ці схільнасцям. Таму перад тым, як вызначыць тэму можна загадзя пазнаёміцца са спісам крытычнай літаратуры. Вельмі важна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі:не трэба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць з напісанага самае галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і зрабіць занатоўкі на паперы.