Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.
Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.
Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў
сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю
"Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі
загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.100-метровы абеліск "Штык" відаць з
любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3
радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут
абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя"Смага"
- фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл
спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны
мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён
трымалі абарону.Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь.
У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
1. Адзiн лье , другi п'е, трэцi зелянее i расце. (Дождж , зямля, раслiны)
2. Зiмой хаваюся, вясною з'яуляюся, летам весялюся, восенню спаць кладуся. (Рака)
Усё было мне міла тут:
Над Нёманам зялёны кут,
Палі шырокія, узгоркі,
I смоль сасны, і ў небе зоркі,
I пах асіны гаркаваты,
Сады зялёныя ля хаты,
I гучны перазвон крыніц,
I сполах вечарам зарніц,
I Нёман мой, як шкло, празрысты,
I маладзік у небе чысты,
I шумны за ракой начлег,
Дзяўчат-красунь вясёлы смех,
I кроплі жнівеньскай расы,
На лузе першы звон касы,
I кожнае жывое слова
Прыветнай беларускай мовы...