На вторую тему сама недавно написала, получила 9/9.
<em>Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі. </em>
<em>Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".</em>
<em>Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:</em>
<em>Жыццё даецца, как жыццё тварыць.</em>
<em>Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, </em>
<em>- Тварыць!</em>
<em>Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?" Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:</em>
<em>«Чалавек маленькага роста,</em>
<em>чаму не рос, па чыёй віне?»</em>
<em>Чалавек адказвае проста:</em>
<em>«Гэта залежыць не ад мяне».</em>
<em>Тое ж самае - і пра розум:</em>
<em>«Чалавек маленькага розума,</em>
<em>мог ты быць разумнейшым ці не?»</em>
<em>Чалавек гаворыць цвяроза:</em>
<em>«Гэта залежыць не ад мяне».</em>
<em>Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма". </em>
<em>Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.</em>
<span><em>Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.</em></span>
Р-зычны,звонки,цверды,санорны,
А-галасны,ненацiскны
Д-зычны,звонкиэi ,мяккi
З-зычны,звонки,мяккi
I-галосны,нацiскны
М-зычны,звонкi,цверды,санорны
А-галосны,ненацiскны
7-лiтар,6-гукау
Ответ:
Объяснение:нужно короче сделать так, первая частка будет азначальная а вторая дапауняльная все просто