Ребят, помогите, пожалуйста. Нужно срочно сочинение на тему:1. Асноуныя матывы творчасци Я.Сипакова.2. "Жыцце даецца, каб жыцце
Ребят, помогите, пожалуйста. Нужно срочно сочинение на тему: 1. Асноуныя матывы творчасци Я.Сипакова. 2. "Жыцце даецца, каб жыцце тварыць..."(па творчасци Вярцинскага). 3. Тэма Радзимы у сучаснай паэзии. На одно из. Еще важно, чтобы было не из интернета, а как-то переделано. Спасибо большое.
На вторую тему сама недавно написала, получила 9/9.
<em>Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі. </em>
<em>Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".</em>
<em>Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:</em>
<em>Жыццё даецца, как жыццё тварыць.</em> <em>Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, </em> <em>- Тварыць!</em>
<em>Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?" Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:</em>
<em>«Чалавек маленькага роста,</em> <em>чаму не рос, па чыёй віне?»</em> <em>Чалавек адказвае проста:</em> <em>«Гэта залежыць не ад мяне».</em>
<em>Тое ж самае - і пра розум:</em>
<em>«Чалавек маленькага розума,</em> <em>мог ты быць разумнейшым ці не?»</em> <em>Чалавек гаворыць цвяроза:</em> <em>«Гэта залежыць не ад мяне».</em>
<em>Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма". </em>
<em>Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.</em>
<span><em>Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.</em></span>
1Они не понимают почему она жизнерадостная, и веселая, почему такая наивная 2относится он к своему месту хорошо, поскольку ей здесь нравиться, но она не знает ничего о себе и о своем происхождении 3 сначала сказки у нее настроение хорошое веселое, жизнерадостное, она не думает о проблемах и заботах, а в конце она начала задумывацца о смысле жизни и о других персоонажах, но прежде всего о том какая же она наивная 4 не могу дать ответ 5 на ваше усмотрение, решать вам
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Мне вельмі спадабаўся твор Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”. Пісьменнік у гэтай драме паказвае пошукі галоўных герояў шляхоў змагання за волю, шчасце, кавалак зямлі. Пісьменнік апісвае збядненне і разарэнне беларускага сялянства,працаўнікоў вёскі. Твор прысвечаны рэвалюцыйным імкненням беларускіх людзей. Назву твора Янка Купала узяў з жыцця сялян. Аснова твора – гэта здарэнне якое адбылося у сям’і Луцэвічаў, што з’яўляецца гістарычнымм фактам. Янка Купала творам “Раскіданае гняздо” апісвае падзеі 1905 гадоў, калі ў тыя часы народныя массы вялі змаганне за свабоду і свае справы. Асноўнымі пытаннямі твора з’яляецца тое, што пісьменік імкнецца пазнаць дзе ж усё такі існуюць чалавечыя шляхі да шчасця, дзе жыве чалавечая праўда. І што трэба зрабіць каб выратаваць сваю сям’ю ад галечы. Галоўныя героі твора Марыля і Лявон пачынаюць шукаць праўду строга па закону. Іх жыццё- гэта надзея на справядлівае рашэння ад суду. Лявон – вельмі старанны працаўнік, для яго зямля- яго другая маці. Зямля належыць Лявону па праву спадчыны, усе сваі сілы Лявон траціць на свой кавалак зямлі. Аднак не так усё проста. Трэба змагацца за замлю і Лявон выбірае, што лепш чым змагаацца з панамі, лепш пакончыць жыццё самагубствам. Што ён і робіць. Гэтым самым Лявон робіць пратэст супраць існуючай несправядлівасці. І трагедыя Лявона заключаецца ў тым, што герой не бачыць далейшага шляху за сваю волю і сваю зямлю. Ужо перад самагубствам, Лявон асазнае што суд праўды не дасць. Янка Купала творам гэтым творам паказаў чытачам усе жыццёвыя няўзгоды –гэта смерць, страта кавалка зямлі, ганьба роднай сястры, разбурэнне сваёй гаспадаркі, знаёмства і размова з незнаёмым. Твор “Раскіданае гняздо” я бы параіла прачытаць кожнаму чалавеку, бо ён вядзе нас да правільных раздумак, застаўляе задумацца пра жыццё астатніх і зразумець часы цяжкага чалавечана жыцця.