Зіма амаль заўсёды прыходзіць раптоўна. Ціха і ўрачыста. Усё ў прыродзе замірае ў прадчуванні яе прыходу. Зямля, растузаная восеньскімі халоднымі дажджамі, начамі замярзае ледзяной скарынкай, ператвараючыся ў суцэльную непраходную золь. І здаецца, што цяжкім чорным хмарам канца не будзе, і ніколі ўжо не адступіць глейкая шэрая моразь. Але нешта мяняецца, становіцца яшчэ больш цямнее, паветра згушчаецца наэлектрызаваным прадчуваннем. Вось менавіта тады, калі напружанне дасягае невядомай мяжы, прыходзіць зіма. Замест дажджавых кропель свінцовыя хмары пачынаюць губляць снег. Спачатку рэдкія, нясмелыя сняжынкі ласкава кладуцца на зямлю. Паступова сняжынак становіцца больш, ім становіцца цесна, яны зліпаюцца ў шматкі, а хмары, моўчкі, з надзелены спяшаюцца абсыпацца на зямлю снегам. Зямля хутка пакрываецца тоўстай пухнатай коўдрай. Усе тоне ў белізне — і зямля, і неба. І, здаецца, што прырода уздыхае з палёгкай — зіма прыйшла ! І здараецца цуд ! Празь дзірку ў схуднелай хмары прарываецца сонечны прамень! Яркі, магутны, пераможна-радасны! І ўсё выбухае мірыядамі іскрыстых
Ответ:
склон
(падеж) мужчынскi род
(мужской род) жаночы род
(женский род) нiякi род
(средний род)
назоўны
(именительный) мужчына (хто?)
ложак (што?) — кровать жанчына (хто?)
шафа (што?) — шкаф дзiця (хто?)
вакно (што?)
родны
(родительный) мужчыны (каго?)
ложка (чаго?) жанчыны (каго?)
шафы (чаго?) дзiцяцi (каго?)
вакна (чаго?)
давальны
(дательный) мужчыну (каму?)
ложку (чаму?) жанчыне (каму?)
шафе (чаму?) дзiцяцi (каму?)
вакну (чаму?)
вiнавальны
(винительный) мужчыну (каго?)
ложак (што?) жанчыну (каго?)
шафу (што?) дзiця (каго?)
вакно (што?)
творны
(творительный) мужчынам (кiм?)
ложкам (чым?) жанчынай (кiм?)
шафай (чым?) дзіцем (кiм?)
вакном (чым?)
месны
(предложный) мужчыну (-е) (пры кiм?)
ложку (пры чым?) жанчыне (пры кiм?)
шафе (пры чым?) дзiцяцi (пры кiм?)
вакне (пры чым?)
Объяснение:
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве.
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
Найбольш вядомы як празаік. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне - на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, У. Калесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Наўроцкага, Я. Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).
Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М. Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э. Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Я. Судрабкална, Б. Мацкявічуса і інш.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. За раман «Нельга забыць» у 1983 годзе прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа, a за раман «Чорны замак Альшанскі» ў 1984 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (пасмяротна).
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/bio/biyagrafiya-uladzimira-karatkevicha