Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве.
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
Найбольш вядомы як празаік. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне - на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, У. Калесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Наўроцкага, Я. Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).
Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М. Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э. Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Я. Судрабкална, Б. Мацкявічуса і інш.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. За раман «Нельга забыць» у 1983 годзе прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа, a за раман «Чорны замак Альшанскі» ў 1984 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (пасмяротна). Чытаць цалкам: http://vershy.ru/bio/biyagrafiya-uladzimira-karatkevicha
Я живу в (назв. города.). Город очень красивый. В нём очень много достопримечательностей. А так же очень много развлекательных центров. Со времинами (назв.города.) улутшился(ась). В ней(нём) построили очень много важных для людей построек. Школы, магазины, театры-всё это есть в моём Родной городе. Со временем (назв.города) озеленилась. Люди посадили много деревьев, цветов и кустов. Из за этого (назв.города) стал(ала) осень красивым(ой). Я родилась в этом городе, и живу в нём. Для меня (назв.города)-лутший город.
А вы ніколі не задумваліся якую гісторыю можа ўтойваць у сабе курган? напрыклад курган Славы, што ён можа нам распавесці? паглыбімся ў гісторыю. Вялікая Айчына Вайна прыходзіла да завершению.Так у Ліпені 1944 гады пад Мінскам праводзілася наступальная аперацыя.
Тады ў асяродзі савецкіх войскаў патрапіла групоўка гітлеравскіх войск. Тады перамогай савецкіх войскаў над нямецкімі скончылася гэтая аперацыя 11 ліпеня. У гонар перамогі і быў збудаваны курган Славы.Вось што курганы нам гавораць, курганы кажуць пра нашу радзіму і яе гісторыю. Яны нагадваюць тыя важныя падзеі, пра якія мы ніколі не павінны забываць.