Мы з бацькамi не сядзiм (канчатак-iм; || спр.) дома ў выхадныя днi. Летам мы адпачываем (канчатак-ем; | спр.) на возеры, падарожнiчаем (канчатак-ем; | спр.). Зiмой я i тата гуляем (канчатак-ем; | спр.) у хакей. Мама катае (канчатак -е; | спр.) на санках сястрычку. Вясной i восенню мы ходзiм (канчатак-iм, || спр.) у парк, наведваем (канчатак -ем; | спр.) музеi, выставы.
Чужы чалавек папрасіў мяне пра дапамогу. (Прыметнік)
Гэты чужы мяне напугаў. (Назоўнік)
Апошні чалавек выйшаў з аўдыторыі. (Прыметнік)
Ты апошні, хто яшчэ не напісаў практыкаванне. (Назоўнік)
Свае людзі дабры. (Займеннік)
Свае заўсёды дапамогуць. (Назоўнік)
Марожанае вельмі халоднае. (Назоўнік)
На стале ляжала страва, марожаная ўчора. (Дзеепрыметнік)
Побач мяне стаяў чалавек. (Прыназоўнік)
Ён стаяў побач. (Прыслоўе)
Перажытае мінулае заўсёды лепш самага горшага будучага. (Прыметнік)
Падзея, перажытая ўчора, змяніла маё жыццё. (Дзеепрыметнік)
Убачыу-2спр.
Пасадзiць-2спр.
Падвязау-1спр
<span>***
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны -
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
</span>