Загадка ўяўляе сабой кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы ў форме пытання.Традыцыйныя загадкі адлюстроўваюць ў высокапаэтычнай форме менталітэт народа, яго погляд на жыццё і маральна-этычныя пытанні.
1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.
(Кот).

2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?
(Курыца).
3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.
(Рука і пальцы).
4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.
(Падушка).
5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.
(Вядро з калодзежа).
6. Што бяжыць без повада?
(Вада).
7. Што нас корміць, а есці не просіць?
(Зямля).

8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.
(Вяселка).

9. Не агонь, а пячэцца?
(Крапіва).
10. У кутку барада на кійку?
(Венік).
11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?
(Грыбу, ягадзе).
12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.
(Раніца).
13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?
(Сонца).
14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.
(Дарога).

15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.
(Галава).
16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.
(Бульба).
17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?
(Чалавек).
18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.
(Капялюш).
19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.
(Чайнік).
20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.
(Цыбуля).
21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.
(Капуста).
22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?
(Бурак).

23. Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне.
(Язык).
24. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.
(Вока).
25. На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай.
(Галава чалавека).
26. Хоць і не хворая, а увесь час стогне.
(Свіння).
27. Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з'ем – не мяса.
(Рыба).
28. У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.
1)Заглянуць з вуліцы ніхто не мог:вокны пакрыліся тоўстым пластом намаразі. 2)Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлею плылі хмары. 3)Я зірнуў у вочы камандзіра: яны былі спакойныя. 4)За акном кружыцца ціхіі снег, блукаюць нямыя вятры. 5)Удзень прыпарвала, уночы ішоў дождж. 6)Вые ноч, вецер белагрывы б'ецца ў шыбы палкай. 7)За акном гусцеў вячэрні змрок, шумеў вясенні гора. 8)Поезд спыніўся, пачалі выходзіць пасажыры. 9)Уса з прытокамі бяжыць у Нёман, Пціч у Дняпро кіруе. 10)Першыя кроплі дажджу пасыпаліся на зямлю, гарачая летняя спякота прайшла. 11)У пакоі адчуўся струмень вільгацці з рэчкі, востра запахла кветкамі з агародчыка. 12)Святло ад зор разлілося ад зямлі, нахапіўся дзень.
Мама, я хачу ў цябе сёе-тое спытаць ...
- ну, давай пытайся!
- толькі не кажы адразу "Не". Падумай.
- добра. я слухаю.
- хачу папрасіць цябе, каб мой сябар Воўчык пажыў у нас усё лета ...
- Гэта яшчэ нашто?
- ну, проста нам будзе разам весялей.
- табе самому летам сумна?
- Не. Але ўдваіх мы можам на рыбалку схадзіць, у лес за грибами- ягадамі, дапамагаць табе будзем.
- а яго бацькі яму дазволілі?
- мы: яшчэ не ведаем. Ён таксама сёння з імі пагаворыць ты мне абяцаў за лета англійская мова падвучыць<span>- вось мы разам і падвучыць. Разам весялей і лягчэй
- ну нават не ведаю.
- ну матуля, ну калі ласка, мы будзем сябе добра паводзіць і слухацца. Я абяцаю!
- і дапамагаць ?. .
- так, і дапамагаць будзем
- Ну добра. Скажы, хай прыязджае!
- дзякуй! Ты ў мяне самая добрая мама на свеце!
- Глядзі! Я запомніла ўсё, што ты абяцаў!
- Так-так, дамовіліся!</span>