Многія людзі не любяць восень, лічаць яе сумнай. Магчыма, гэта так і ёсць: шэрае неба, працяглыя дажджы, абрыдлы холад... Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу. Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе. Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю. І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
Даўным-даўно, калі лес перад маім домам быў зялёным і пышным, на балконах жыхароў ўладкоўвалі свае домікі вавёркі. Людзі спакойна прымалі такіх суседзяў, падкормлівалі грыбамі і сушанымі яблыкамі. На нашым балконе таксама пасялілася маленькая непаседа. Мяне гэта здзівіла - як вавёрка змагла забрацца на дзявяты паверх, пры гэтым не зваліўшыся? Кожны дзень яна спускалася, трымаючыся сваімі чэпкімі лапкамі за выступы на сцяне, уцякала ў лес і збірала там ягады, галінкі, пух.Я вельмі любіла назіраць за вавёрачкай, але ўзяць на рукі мне яе не ўдалося-звярок занадта баяўся людзей, хоць і сяліўся побач з імі.Праз некаторы час вавёрка склала гняздзечка, дзе выгадавала сваіх маленькіх дзетак і неўзабаве знікла разам з iмi, пакінуўшы нам на памяць яловую галінку. Гуляючы па лесе, я часам заўважаю ў кронах дрэў знаёмы рыжы хвост, акуратную мордачку, якая высоўваецца з лістоты і глядзіць мне ўслед.
Напишу на русском языке,а ты переведи,Князя нам показывают очень ответственным,он хоть и стройгий но он пытается защитить свой народ.Зубр-это образ природы.Эта поэмма стала очень популярной,она стала нашим гимном.Князя нам показывает мудрым,и автор к нему отосится с уважением.Он на протядении всей паэммы расказывает про его заслуги,восхлавляет его.Он много подвигов совершил и эта паэма помогает нам не забывать про его.Только красиво оформи и переведи)Надеюсь помогла хоть немного