<em>"Асілкам гэтакім ад роду Машэка быў”</em>
<em>Галоўным героем паэмы “Магіла льва”, напісанная Янкам Купалам з’яўляецца Машэка. Знаходзячыйся у Беларусі горад Магілёў быў назван дзеля яго.У пачатку паэмы мы бачым Машэку станоўчым героем, ён не толькі ветлівы з людзьмі але і страраецца кожнаму з іх дапамагчы.Ён з’яўляецца асілкам.</em>
<em>У Машэкі у хуткім часе з’яўляецца яго першае каханне – Наталька, якую ён моцна кахае з самага дзяцінства.Пра яе ён часта бачыў салодкія сны.І Наталька кахае Машэку. Праходзяць годы і маладыя вырашылі пажаніцца. Аднак каб справіць вяселле у іх не было грошаў. І Наталька адпраўляе Машэку у заработкі.Машэка паслухаў каханую і паехаў зарабляць грошы.Аднак за гэты час, пакуль Машэка зарабляў грошы на вяселле, яго нявеста паспела найсці сабе прытулак і высці замуж за паніча.</em>
<em> Машэка дужа растроіўся гэтай падзеяй і вырашыў жыць у лясу. У хуткім часе Машэка адзічаў, стаў злым. Людзі каторыя ішлі міма яго яму былі не дападобы і ён забіваў іх.</em>
<em>У канцы паэмы Машэка сустрэнецца з Наталькай і забярэ яе к сабе у лес. Але ёй не падабаецца цяперашняе яе жыллё і яна вырашае забіць злога разбойніка Машэку.І яна гэта зрабіла.</em>
<em> </em><span><em>Сяляне пахаранілі Машэку, аднак слязінкі па ім ніхто не пусціў. Месца захаранення Маэкі назвалі Магілай льва.</em></span>
Мая Радзіма
Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.
Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.
Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці. всё пожалуйста держи!
я вивчаю українську мову!
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве.
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
Найбольш вядомы як празаік. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне - на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, У. Калесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Наўроцкага, Я. Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).
Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М. Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э. Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Я. Судрабкална, Б. Мацкявічуса і інш.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. За раман «Нельга забыць» у 1983 годзе прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа, a за раман «Чорны замак Альшанскі» ў 1984 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (пасмяротна).
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/bio/biyagrafiya-uladzimira-karatkevicha
А сфотографировать не судьба?