Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надвор'ю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надвор'е дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
<span>Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.</span>
Коцiк i гаспадар
Жыу коцiк у хатцы. З iм гуляу гаспадар у клубочак. Коцiк ганяуся за клубочкам. Гаспадар прыносiу коцiку паесцi рыбкi.
Яму вельми была весела, што ён нi хацеу есцi.
Вось ужо ён разматау клубочак да канца.Быу ужо вечар. I гаспадар i коцiк ляглi спаць.
Чатыры нагі, а не звер. Ёсць пер'е, ды не птушка? (Ложак)
Два брушка, чатыры вушка. (Падушка).
Два блізнюка – два браціка верхам на нос садзяцца.(Акуляры).
Чатыры нагі мае, а хадзіць не можа.(Стол).
Два браты праз дарогу жывуць, а адзін аднаго не бачаць.(Вочы).
Сотня зубоў, а нікога не есць.(Грабянец)
Міколавы парады, цётчына згода, Алесеў партфель