Дзеепрметник выконвае синтаксичную ролю азначэння
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
<span>Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
<span> Восень — адна з найпрыгажэйшых пор года. Яна, нібы чараўніца, перамяшала розныя фарбы і ўпрыгожыла траву, лес, лісце на дрэвах. Колькі разнастайных адценняў колераў! Трава засыпана дываном з лісця клёнаў, яблынь, дуба. Тут і чырвона-жоўтыя, аранжава-карычневыя, бурштынава-залацістыя адценні — толькі таленавіты мастак мог стварыць такую палітру.</span>
мы з бацькамі хадзілі ў лес. Там было вельмі весела. Мама фатаграфавала мяне і маіх братоў. Тата назіраў за гэтым. Потым мы ўсе разам збіралі шышкі і палачкі. Калі мы прыйшлі дадому мы вырашылі зрабіць выраб з таго, што сабралі ў лесе. Атрымаўся вельмі прыгожы паўлін. Я прынесла яго ў школу, і ўсім маім аднакласнікам вельмі спадабалася мой выраб
Н. скл. нечыя крокі
Р. скл. нечых крокаў
В. скл. нечыя крокі
Д. скл. нечым крокам
Т. скл. нечымі крокамі
М. скл. нечых кроках