Зіма прыносіць з сабою не толькі завеі, маразы і прастуды. Яна дорыць людзям, асабліва дзецям, мноства весялосці падчас традыцыйных зімовых забаў.
Самая простая, распаўсюджаная і вясёлая зімовая забаўка - гэта гульня ў снежкі. Гульня гэтая вельмі простая. Нават маленькім дзецям пад сілу зляпіць са снегу невялікі шарык і кінуць яго ў праціўніка. Старэйшыя дзеци прыносяць у гульню ў снежкі больш складаныя элементы. Яны будуюць крэпасці і гуляюць на выбыванне. Нават дарослыя час ад часу не супраць ўспомніць дзяцінства і паперакідвацца снежкамі.
Яшчэ адна забаўка, якая падойдзе для самых маленькіх, - гэта лепка снежнай бабы. У маленькіх дзетак рэдка атрымліваецца нешта вельмі складанае. Звычайна іх снегавік - гэта тры камы снегу адзін на адным, морква, два вугольчыкі і крывая галінка. Вось тыя, хто крыху старэйшыя, здольныя праявіць фантазію і стварыць сапраўдны твор мастацтва.
Узімку існуе мноства забаў, якія не толькі весяляць, але і аздараўляюць. Самая карысная з іх, на мой погляд, - гэта катанне на лыжах. Калі хоць раз у тыдзень прабягаць на лыжах пяць кіламетраў, то ніякія хваробы не будуць страшныя.
Вельмі весела і не менш карысна катацца на каньках. Калі надакучыць проста катацца, то можна ўзяць клюшкі, шайбу і гуляць у хакей.
<span>Увогуле, зіма дае нам мноства магчымасцяў для добрага баўлення часу і ўмацавання здароўя. Нам застаецца толькі з розумам іх выкарыстаць.</span>
2-3,3-5,4-2,5-3,6-1,7-8,8-7.
Быў вельми прыгожы и ясны день зимы. У той час мы з сябрами гуляли у снежки. И мая сяброўка мне сказала
- давай будем ляпиць снежную бабу.
И я з ёй згадзилася . Усе дапамагали нам , и снежная бабуля атрымалася моцна прыгожай.
Мне моцна спадабаўся гэты день , и я думаю что ён и спадабаўся маим сябрами.