Ціха і бясшумна ападаў апошні ліст. На галінцы дрэва насвістваў сваю песню прыгожы шпак. Апошні сонечны прамень паказаўся над гарызонтам. Мая маці лепш за ўсіх на свеце робіць пірагі. Заўтра будзе мой першы дзень у новай школе.
О_О это простите, на каком языке?
Звон!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
С прыназоýникам "ý" тебе задать не могли. Т.к. после запитой ý не ставится. Вот тела с у: У лесе, у бабулi, у хатке.
Нi ў кога, мабыць, няма такой бабулi, як мая бабуля Галя. Яна вельмi добрая, ласкавая i працавiтая. Для мяне яна самая прыгожая. Вочы ў бабулi Галi блакiтныя, як неба ў добрае надвор'е. Нос маленькi, губы тонкiя, бабуля iх нiколi не фарбуе. А валасы русыя i незвычайна доўгiя.
Калi б я нi прыехала да сваей любiмай бабулi, яна заўсёды занятая нейкай працай. То каля печы ў хаце завiхаецца, то ў гародзе сее, поле акопвае, то ў лес у ягады цi грыбы спяшаецца.
А як бабуля ўмее пачаставаць! I не купленым у краме, а сваiмi рукамi выгадаваным i прыгатаваным. Чаго толькi няма ў яе! Морква, мак, гарох, памiдоры, гуркi, гарбузiкi, арэхi, ягад розных, грыбоў!..
Нiхто не збiрае такога багатага ўраджаю, як мая бабулька. Яна што нi пасее, тое i ўродзiць. Ды яшчэ як! Гарбузы — не падняць, памiдоры — па кулаку, морква — з зямлi не выбраць. А калi ў лес пойдзе ў ягады цi ў грыбы — нiхто болып за яе не прынясе.
Вось такая ў мяне бабуля Галя.