Прыназоўнік —
службовая часціна мовы. Удакладняе значэнне ўскосных склонаў і паказвае на
адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам)
і іншымі словамі ў сказе ці
словазлучэнні: паклаў на стол.
Прыназоўнікі
бываюць:
— простыя: ад, аб, пад, над,
перад, прад, з, за, без: адыйшоў ад навукi, пад столлю;
— складаныя: накшталт, замест,
звыш, услед, насустрач, упоперак, наконт: папытаюся наконт кватэры.л, прыйду да цябе.
Прыназоўнікі пра, праз, на, у звычайна
ўжываюцца з вінавальным і месным склонамі: чытаю пра падзеі
за мяжой, едзем праз Германію, адзежа на свята, прыйдуў сераду,
снег на страсе, дзяўчына ў хустцы.