Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве.
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
Найбольш вядомы як празаік. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне - на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, У. Калесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Наўроцкага, Я. Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).
Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М. Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э. Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Я. Судрабкална, Б. Мацкявічуса і інш.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. За раман «Нельга забыць» у 1983 годзе прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа, a за раман «Чорны замак Альшанскі» ў 1984 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (пасмяротна).
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/bio/biyagrafiya-uladzimira-karatkevicha
Лiса-рыжая,хитрая,хуткая,прыгожая.
мядзведзьбуры,вялiкi,непаваротлiвы,асцярщжны,дужы,небяспечны,касалапы.
букет-духмяны,жывы,звычайны,сцiплы,пяшчотны,далiкатны,бела-жоуты,маленькi.
яблык-жоута-зялёны,сладкi,круглы,спелы,духмяны,налiуны.
елка-зялёная,высокая,старая,гонкая,густая,калматая,кашлатая,разгалiстая,пушыстая,прыдарожная,адзiнокая,сумная.
Пасля доу́гай, зiмняй ночы наступiла марозная ранiца.(ночы-канчатак Ы, Р.склон.). Неба залiлося яркай чырванню(чырванню-канчатак Ю, Т.склон). Лёгкi вецер дыхнуу́ марознай свежасцю(свежасцю канчатак Ю, Т.склон). Хлопчыкi змазалi лыжы маззю, памчалiся па снежный гладзi(маззю канчатак Ю, М.склон). Перад iмi адкрылася снежная даль вам у́сёй прыгажосцi(даль нулявы канчатак, Н.склон; прыгажосцi канчатак I, М.склон). Сказ с аднароднымi членамi-хлопчыкi змазалi лыжы маззю, памчалiся па снежнай гладзi. ПРЕДПОЛАГАЮ, ЧТО ПЕРВОЕ ПРЕДЛОЖЕНИЕ ТОЖЕ ТАКОВЫМ ЯВЛЯЕТСЯ!
Беларусу і ў Парыжы буде сніцца бяроз і сосен медзь, таму што дзе б не быў сапраўдны беларус, у якой часцы свету, дзе б не было вельмі прыгожа, то ўсё роўна ён будзе прывіваць любоў да сваёй Радзімы. Тые месцы будуць воку любыя на якіх ён нарадзіўся і увесь час жыў. І дзе б ён не быў усе роўна яму будуць успамінацца родныя мясціны.