Пытанне (да чаго?) - да месца (Р.скл.).
1.Панура і няўтульна выглядае лес позняй восенню. 2.І капялюшыкі, і ножкі ў ранніх баравікоў маюць светлы колер. 3.Ад ветру затрымцелі і загудзелі верхавіны высокіх дрэў. 4. Алесь, Паўлік і Міхась збіралі пад дубамі жалуды 5.У паветры закружыліся вароны і галкі.
1. Панура і няўтульна. 2. капялюшыкі і ножкі. 3.затрымцелі і загудзелі 4.Алесь Паўлік і Міхась. 5.Вароны і галкі
Мая Радзіма
Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.
Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.
Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.