Зіма
Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі!
Яны ўжо застаяліся -
Дай волю ім хутчэй!
Вітай, раздолле белае!
Хай кроў у жылах бегае
Шпарчэй і гарачэй!
Ніл Гілевіч
Зіма
Снег белы. Ён на сонцы аж гарыць.
І чысты-чысты. А па светлым - груба
Ідзе натоўп. Куляюцца з гары
Падлеткі. І ляцяць адчайна ў гурбы.
Вясёлым смехам поўніцца іх лёт.
Як зорачкі, сняжынкі пад нагамі...
Люстэркам залатым іскрыцца лёд,
І вершы я па ім пішу канькамі.
Васіль Дэбіш

Першы снег
Я раніцой расплюшчыў вочы,
Спыніўшы сноў імклівы бег.
Святло чароўнай белай ночы
Разліў па хаце першы снег.
Падскочыў з ложка да фіранкі,
Багацця белага - да стрэх.
І гурбы пульхныя на ганку,
З'явіўся сябар лепшы - снег!
Цяпер штодня я з ім гуляю.
І нават ноччу часта ў сне
Будую крэпасці, знішчаю,
А ён цярплівы гэткі, снег!
Міне зіма. Вясна настане
І снег змяце з падворка прэч.
Ды не навечна ён растане -
Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!
Павел Саковіч

Сусвет - Вселенная, мир.
Суседзямі з'яўляюцца ўсе, хто жыве ў нашым Сусвеце.
У суботу назбіраем чарніц, а ў нядзелю пойдзем за суніцамі.
Твае словы зусім не вяжуцца з тваімі паводзінамі.
Гэты дуб - самае старажытнае дрэва ў Белавежскай пушчы.
У дзяўчынкі былі прыгожыя залацістыя валасы.
Кормить, покормить, купить, покупатьм искать, найти
2. Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".
У камедыi Кандрат Крапiва (К. К. ) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга -- чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых -- учынак несумленны, дрэнны. I няхай сабе пярэчанне Тулягi вельмi нясмелае, але сам факт, што да смерцi запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца сведчаннем яго высакароднасцi, маральнай чысцiнi. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмi узрушыла i абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не упэунены у сваей праваце. К. знарок ставiць Тулягу у недарэчныя, смешныя сiтуацыi, каб найбольш моцна ударыць па баязлiвасцi Тулягi. Туляга лiчыць свае становiшча трагiчным, з якога няма выйсця, i трацiць спакой i сон. Гэта усе можна прасачыць у сцене, дзе Туляга з рознымi агаворкамi расказвае Левановiчу пра усе сваi няшчасцi. Адчуушы сяброускую падтрымку Веры, Чарнавуса i iншых супрацоунiкау iнсцiтута, Туляга пачынае разумець безпадстаунасць свайго страху. Ен узяуся пiсаць для Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага Тулягi, якiм дырэктар яго бачыу. Але пры гэтым думае: "Цяпер жа я табе напiшу навуковую працу! Насмяяуся ты з мяне, абняславiу перад людзьмi, пасмяюся ж i я з табе". У яго нараджаецца вялiкi гнеу да праудзiсвета, нахабнiка i кар'ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсцiць за тое зняважанне, крыуду, якiя цярпеу Туляга ад дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоунае аднауленне i перараджэнне Тулягi, яго радасць, гордасць ад здзейсненага i поунае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоуную баязлiвасць i становiцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такiмi людзьмi, як Гарлахвацкi.