Васіль Быкаў "Велікоднае яйка"
1. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, накінуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў на зарослы дзядоўнікам ды крапівой падворак.
2. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястэчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сцягнулі крыжы, так і развалілася царква.
3. Наперадзе за Тарасавым парканам мільганула і знікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца.
4. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішна маліліся ў прыбранай рушнікамі покуці перад дужа шаноўным абразом святой Марыі — страчалі Вялікадне.
5. Іхні атрад разбілі, і карнікі ўсчалі паляванне на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках.
6. Пастроеныя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па не надта ўтаптанай, добра прысыпанай снегам дарозе.
7. Над бязмежнай снегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоннем, вісела светлая палярная ноч.
У свеце існуе шмат нацый. Нацыі ў якіх ёсць нацыянальная родная мова - карыстаюцца ў межах сваёй нацыі (няважна дзе гэтыя людзі знаходзяцца - у сваёй краіне альбо за яе межамі) толькі ёю. Так, літоўцы размаўляюць паміж сабой на літоўскай мове, палякі - на польскай, румыны - на румынскай, украінцы - на ўкраінскай, сербы - на сербскай, а беларусы - на РУСКАЙ ???. Чаму так ??? Чаму беларусы - адна з найстарэйшых нацый у свеце, якая паходзіць сваімі каранямі з часоў Полацкага княства (а гэта з Х стагоддзя), якая мела ў перыяд ХIII - ХIV ст. найбуйнейшую ў Еўропе ў той час дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае (у якім дзяржаўнай мовай з'яўлялася - старабеларуская) не карыстаюцца між сабой НАЦЫЯНАЛЬНАЙ РОДНАЙ МОВАЙ - БЕЛАРУСКАЙ, пры тым, што такая мова існуе, яе не трэба прыдумляць ??? Чаму, мы беларусы, не такія як іншыя нацыі, якія паважаюць свае нацыянальныя мовы ? Няўжо мы горшыя ? Так, атрымліваюцца нейкія адныя пытанні. Але на кожнае з гэтых пытанняў кожны свядомы беларус павінен адказаць сам сабе - сумленна і па-шчырасці, чаму Ён (беларус)-нашчадак тых, хто нёс беларускае слова праз сваё жыццё ў розныя цяжкія часы і ліхалецці, тых, хто аддаў сваё жыццё за беларускасць і патрыятызм дзеля Беларусі, "плюе" на "сваіх" продкаў тым, што не карыстаецца НАЦЫЯНАЛЬНЫМ РОДНЫМ СЛОВАМ, якое пранеслі і захавалі праз стагоддзі Яго продкі. Як вядома - нацыя існуе, пакуль існуе нацыянальная родная мова. Давайце ж не будзем забойцамі сваёй нацыі, нацыі, якая мае вялізную і доўгую гісторыю свайго існавання. А на пытанне: "Навошта Беларусу беларуская мова?", адкажам вядомай фразай: "Каб не "умёрлі". БЕЛАРУСЬ - МАЕ БЫЦЬ БЕЛАРУСКАЙ !!!
Зубр:
Bocь ён - бiзoн нaш, штo ў нac нaзывaeццa зyбpaм! Мacцi пaджapaй, як мeшaнкa, бypaй i чopнaй, Быццaм з вякoў y вякi пepaxoдзiў пpaз гopны І гapтaвaўcя, caбpaўшы aдцeннi cтaгoддзяў.
Лютacцю бoльш нeбяcпeчны, чым люты дpaпeжнiк, Зyбp для людзeй нe cтpaшны, нe чaпaй – нe зaчэпiць, Бyдзe cтaяць як yкoпaны– пacтыp нa вapцe, Нe cтpaпянeццa, a пoзipкaм пacцiць няcпыннa… Смeлы, i ў гэтым нямa ямy poўнaгa звepy Ў cвeцe жывёльным пyшчaнcкaгa кpaю…
Радзіма:
Кожны народ не без роду і
племя мае
Летапіс свой і гісторыі след
на старонках.
Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца
Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці.