Дзеепрыметнікі адносяцца да
дзеяслоўных формаў, таму што маюць формы часу, стану, трывання), аднак пры
гэтым яны абазначаюць уласцівасць або прыкмету прадмета ці асобы паводле
дзеяння. Найбольш ужывальныя ў беларускай мове — дзеепрыметнікі прошлага часу
на –н-/-ен-/-ан-/-т-: задуманы, куплены, напісаны, вымыты.