На мой погляд, кожны з нас павінен мець лепшую
сяброўку,
якая можа падтрымаць у цяжкую хвіліну. Гэты чалавек разумее цябе з паўслова, ведае
пра цябе нават крыху больш, чым ты сама.
На шчасце у маім жыцці ёсць такі чалавек. Маю сяброўку
клічуць Насця. Мы
сябруем не з
самага ранняга дзяцінства, але нягледзячы на гэта маем шмат агульных інтарэсаў і захапленняў. Напрыклад,
чытаем кнігі адных
жанраў,
любім разам праводзіць час, захапляемся
фiльмамi і спортам.
Таксама варта заўважыць, што мы з Насцяй вельмі падобныя. Але справа не ў знешнасці, а
хутчэй у характары . Нас аб'ядноўваюць дабрыня, спагадлівасць , сумленнасць.
Гэтыя рысы праяўляюцца і ў нашых адносінах
адна да адной.
Асабіста я паважаю меркаванне сваёй сяброўкі, нярэдка прыслухоўваюся да яго.
Вялікую ролю адыграў у нашай дружбе і
той факт, што мы вучымся ў адным класе. Гэта значыць, амаль увесь вольны час мы праводзім разам. Я памятаю шмат розных падзей, дарагіх нам абедзвюм .
Я магу быць цвёрда ўпэўненая ў сваёй сяброўцы . Яна не здольная зрабіць дрэнна, ніколі не
здрадзіць мне. Я лічу, што самае галоўнае ў дружбе —казаць праўду, ні ў якім разе не хітраваць. Насця таксама прытрымліваецца гэтага правіла і
заўсёды адкрывае мне
праўду, якой бы горкай яна часам не была . Сяброўка паказвае мне мае памылкі , спрабуе выправіць мяне ў лепшы бок.
Безумоўна , часам гэта не вельмі прыемна чуць , але я выдатна разумею, што
Насця права. Менавіта за гэта я цаню яе больш за ўсіх.
Наўрад ці ў маім жыцці сустрэнуцца яшчэ такія людзі, як Насця. Я
больш чым ўпэўненая, што наша сяброўства будзе
доўга працягвацца. Па меншай
меры, я буду рабіць для гэтага ўсё магчымае.
Сшытак
Для работ па беларускай мове
Вучня(вучаніцы) n класа
Ваша школа
Прозвішча i iмя у родным склоне
Жила была беларуская мова. Никто про нее ничего не знал. Но однажды она стала интернет языком. А русский язык обиделся на нее. И так началась борьба между ними. До сих пор не ясен кто победитель
Шчасце не перапелка
рэшатам не накрыеш
Правильно писать - заб'е і пралье