Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам. Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх. Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту. А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца. <span>Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
Залатая восень Пачалася залатая восень.Птушкі паляцелі ў далёкія краю.З дрэў лісце ўпалі.Сталі ісці часцей дажджы.Вось і на плот вёскі варона.Яна чысціла свае пёркі.Стала халадней.У лесе сталі з'яўляцца грыбы.Наступіла залатая восень.
<span>Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. </span>Рамантызм у сусветнай літаратуры ахоплівае перыяд з 1796г. по 30-я гады 19ст. (у некаторых краінах да 50-х гг.). Аўтары эпохі рамантызму звярнуліся да мінулага, міфалогіі, фальклору сваіх краін і краін усходу, прыроды, філасофіі, рэлігіі. Характэрная рыса рамантызму - адухаўленне з'яў прыроды ў цэлым і як космасу, і як пейзажу. Пісьменнікі актыўна перараблялі антычныя, сярэдневяковыя міфы. Аднымі з галоўных персанажаў былі: русалкі, ведзьмакі, вадзяннікі, лесавікі, ваўкалакі. <span>Назіраецца развіццё гістарычнага рамана. Галоўны герой чалавек-бунтар і герой свабодалюбец. </span><span>Адным з выдатных беларускіх пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.</span>