За гады вайны 44 ваенныя медыкі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.Сярод іх - санінструктар Валерыя Гнароўская.Ёй было ўсяго дзевятнаццаць гoд,
калі яна аддала сваё жыццё на выратаванне байцоў і камандзіраў.
У чэрвене сорак другога года падраздзяленні 907-га стралковага палка займалі абарону на ўсходнім беразе ракі Северскі Данец.У бліндаж да камандзіра 1-га батальёна ўвайшла шчупленькая дзяўчынка ў салдацкай форме і прадставілася:
- Санінструктар Гнароўская.Прыбыла для праходжання службы.
Камбат сумняваўся, ці хопіць у яе сілы выносіць з полю боя раненых байцоў, (коска) і прапанаваў:
- Вам бы лепш у палявы медпункт.Там лягчэй…
Валерыя наадрэз адмовілася.Яе пакінулі ў батальёне.Ёй на самай справе было цяжка. Не магла глядзець на адкрытыя раны, з трудом выцягвала з полю боя раненых.Але ў яе быў цвёрды характар і лютая нянавісць да ворагаў.
Гэта здарылася асенняй раніцай тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года.Нашы войскі вялі напружаныя баі на берагах Дняпра.Толькі выйшлі з вёскі ,як трапілі пад агонь ворагаў.Бой быў кароткі.Немцы адступілі,але ў нашых былі страты.Каля лесу разбілі палаткі і палажылі туды раненых.З імі засталася Валерыя.
На досвітку павінны былі прыйсці за раненымі машыны з чырвонымі крыжамі,але толькі ўзышло сонца, пачуўся гул матора.Валерыя ўбачыла фашысцкі тыгр.Танк ішоў проста на палаткі.Валерыя схапіла сумку з гранатамі, абвешаная імі кінулася пад гусеніцы.Прагрымеў выбух.Танк замёр.Цаной свайго жыцця Валерыя выратавала семдзесят раненых воінаў.
За гэты подзвіг санінструктар Валерыя Восіпаўна Гнароўская была пасмяротна ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза.
Пасля смерці Валерыі, КАМАНДЗIРЫ падраздзялення 907-га палка напісалі пісьмо яе маці (iнакш тут не сагласаваны дзейнiк i выказнiк падраздзяленне напiсалi) ”Вы можаце ганарыцца сваёй дачкой.Яна не схавалася ў цяжкі час,не баялася, а з горда паднятай галавой прыняла смерць,ратуючы раненых.Народ ніколі не забудзе яе.Клянёмся вам, што адпомсцім за гібель нашай сястры Валерыі,за горкія слёзы вашы, за слёзы ўсіх маці.”
Разбітая снарадамі, спаленная вёска Вербавая даўно ўзнялася з руін.Цяпер гэта сяло Гнароўскае.Іменем гераіні названы саўгас,а там,дзе загінула Валерыя, узвышаецца абеліск.
Бо частица не (у гэтым слове) асобна не гучыць
Я думаю, што гэты верш написаны и у форме успаминау,и таксама роздуму
Успамины:1 фото
роздум:2 фото
Загадка ўяўляе сабой кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы ў форме пытання.Традыцыйныя загадкі адлюстроўваюць ў высокапаэтычнай форме менталітэт народа, яго погляд на жыццё і маральна-этычныя пытанні.
1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.
(Кот).

2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?
(Курыца).
3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.
(Рука і пальцы).
4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.
(Падушка).
5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.
(Вядро з калодзежа).
6. Што бяжыць без повада?
(Вада).
7. Што нас корміць, а есці не просіць?
(Зямля).

8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.
(Вяселка).

9. Не агонь, а пячэцца?
(Крапіва).
10. У кутку барада на кійку?
(Венік).
11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?
(Грыбу, ягадзе).
12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.
(Раніца).
13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?
(Сонца).
14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.
(Дарога).

15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.
(Галава).
16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.
(Бульба).
17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?
(Чалавек).
18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.
(Капялюш).
19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.
(Чайнік).
20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.
(Цыбуля).
21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.
(Капуста).
22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?
(Бурак).

23. Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне.
(Язык).
24. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.
(Вока).
25. На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай.
(Галава чалавека).
26. Хоць і не хворая, а увесь час стогне.
(Свіння).
27. Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з'ем – не мяса.
(Рыба).
28. У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.