1. Вецер вірыў над самай зямлёю, слупамі ўздымаўся ўгару, шумам, енкам і свістам спяваў у глыбокай катлавіне, па дне якой праходзіў роўны, шырокі шлях замерзлай ракі. (Эліза Ажэшка, "Зімовым вечарам") 2. Не доўга, бедны, пабыў і тут, бо за штось у турму пасадзілі... (Францішак Багушэвіч, "Тралялёначка") 3. Наш сказ аб такім салоўцы, які спявае нават узімку. (Змітрок Бядуля, "Салавей") 4. Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў. (Змітрок Бядуля, "У дрымучых лясах") 5. Адзін з маіх сяброў, вядомы крытык з братняй рэспублікі, з якім мы сустракаемся даволі рэдка і з прыемнасцю, неяк раіў мне, мякка, але настойліва, напісаць «два-тры апавяданні на гістарычную тэму». (Янка Брыль, "Ніжнія Байдуны") 6. А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе. (Янка Брыль, "Муштук і папка") 7. За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе. (Янка Брыль, "Золак, убачаны здалек") 8. Калісьці, пачаўшы свае тут раскопкі, ён усё збіраў нанач у гэтую цесную палатку, у якой і самому было недзе павярнуцца. (Васіль Быкаў, "Кар'ер") 9. Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. (Васіль Быкаў, "Знак Бяды") 10. Пасля дажджоў прырэчнае балота шырока разлілося, заліло імшарыну, якая, бы цеста на дражджах, пачала пухнуць мяккім вільготным мохам. (Васіль Быкаў, "Аблава")
1. Па заканчэнні школы кожны выбірае свой шлях, але ўсе роўна ўсе сустракаюцца зноў. 2. Дождж ліў некалькі дзён, але надвор’е абяцала быць добрае. 3. Славіку падарылі цікавую кнігу, і ён па вечарах з захапленнем чытаў яе. 4. Гадзіннік паказвае недакладны час, і я спазнілася на сутрэчу. 5. Пакойчык быў утульны, але я ўсе роўна люблю свой светлы пакой. 6. Загучала прыемная мелодыя, і ўсе пайшлі танцаваць.