Мама прыгатавала вячэру, а тата памыў посуд.У мяне зламаўся стары тэлефон, і я купіў сабе новы мабільны.Наступіла ноч, і на небе ўзышоў месяц.Прыйшла зіма, але снег не ідзе.Я чытаю, а брат мне. перашкаджае.
(Што зрабиць?)прынясци кубак,(што зрабиць)прылеч на канапу ( я там 1-он слово не вижу,качество плохое,ссори),(што рабиць?) гуляць у хованки,(што рабиць?) наливаць воду, (што рабиць?)беражце для матули.
<span>сап-рауд-ны, фан-та-зёр, кла-дзе, шы-бы, узор, раз-ма-лёу-вае,зайз-дрос-цiць, мас-так.</span>
Вось і снег...
Пабялела зямля,
I стаілася ўсё навакола.
I ляціць, і ляціць ён здаля,
Быццам пыл з-пад шырокага кола.
Абарвалася тонкая ніць
Паміж рознымі порамі года.
На бярозах ці іней звініць,
Ці надзея твая, ці самота?
Вераб'ёў пазганяла з галля,
I шпакоўні нікім не заняты.
Цішыня.
Пасмялела зямля,
Што не зойдуцца ў сцюжы зярняты.
Вось і снег. Перайначыўся свет.
Завіруха мяце навакола.
Толькі б мне не пакінуць свой след,
Быццам пыл з-пад імклівага кола.
Многія людзі не любяць восень, лічаць яе сумнай. Магчыма, гэта так і ёсць: шэрае неба, працяглыя дажджы, абрыдлы холад...
Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу.
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.