Сцяпан у апавяданні Віктара Карамазава<span> — адзіны сын маці, і ў яга няма сваёй сям’і. У апавяданні «Дзяльба кабанчыка расказваецца» пра адзіны эпізод: адзінокая маці забіла кабанчыка, і дзеці прыехалі да яе ў госці. Дочкі думаюць толькі пра сябе і мараць ухапіць лепшы кавалак мяса. Але ў маці ёсць малодшы сын Сцяпан — яго як раз і можна назваць добрым і душэўным чалавекам, у адрозненні ад яго сваякоў. Ён лічыць, што ўсіх трэба паважаць. Ён вяртаецца да маці, каб сказаць ёй тое, што ён у свой час не паспеў сказаць бацьку. Вобраз Сцяпана варты павагі!</span>
Серж Мілеўскі (характарыстыка героя па аповесці Кузьмы Чорнага "Насцечка")
Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.
Адзiн дуб у полi - то не лес.
На кухні два слухалі, трэці з голаду акалеў.
Тры грошы не варта.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
Першая чарка калом, другая - сокалам, а трэцяя - мелкаю пташачкай.
Бачыў двух белых, а трэцяга, як снег.
Гаворыць, як тры дні не еўшы.
Дзе чацвёра, там ужо вясёла.
Пераказвае з пятае на дзясятае.
На грош пятакi не даюць.
[ ], але [ ], (каб. ..), (бо. ..,вв, ...), (што...), (што...), а [ ].