Серж Мілеўскі (характарыстыка героя па аповесці Кузьмы Чорнага "Насцечка") Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету». Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам. Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам. Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму. Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз». Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх. Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.
Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.
Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.
Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.