Адзiн дуб у полi - то не лес.
На кухні два слухалі, трэці з голаду акалеў.
Тры грошы не варта.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
Першая чарка калом, другая - сокалам, а трэцяя - мелкаю пташачкай.
Бачыў двух белых, а трэцяга, як снег.
Гаворыць, як тры дні не еўшы.
Дзе чацвёра, там ужо вясёла.
Пераказвае з пятае на дзясятае.
На грош пятакi не даюць.