Как можно выучить? просто читай много раз, повторяй в уме или вслух столбик, если запинаешься где-то, повторяй еще раз и опять пробуй, потом переходи к другому столбику и тоже его отрабатывай, потом два вместе и переходи к 3-ему, 3 отработаешь до идеала, потом 3 вместе и т.д.
<span>Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя». На кірмашах іх ахвотна куплялі людзі, і бондар з жонкай жылі ў дастатку.
Мэтай яго жыцця былі не заробкі, а сама праца. «Майструючы... ён забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён працуе». Аўдоцця, жонка, была яго ценем, яна любіла ўсё, што любіў муж, і ганіла тое, што яму не падабалася.
На суседзяў Даніла глядзеў, «як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак». Ім было не дадзена спазцігнуць вялікую таямніцу, якую ведаў ён. Бондар і жадаў бы выказаць вясковаму люду ўсё, што было ў яго на душы, але быў упэўнены, што яны гэтага не зразумеюць, пачнуць смяяцца. I стары майстра нёс пакуту маўчання.
Пані з маёнтка захацела мець посуд, зроблены «залатымі рукамі» (так вяскоўцы празвалі бондара). Заказ пані Даніла ўспрыняў як шчаслівы і даўно чаканы выпадак, пасланы самім лёсам. Нарэшце яго майстэрства, яго працу змогуць ацаніць па-сапраўднаму.
Прыступаючы да працы, ніколі так стары Даніла адмыслова не вастрыў інструмент, так прыдзірліва і доўга не выбіраў дрэва, так старанна не абрабляў дошкі... «Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не лыжкі, а дзіўны сон пекных форм. Гэта былі ажыццёўленыя мары Данілавага сэрца. Гэта было тое, дзеля чаго варта і жыць, і пакутваць».
На санках Даніла і Аўдоцця павезлі посуд у двор пані. Раз за разам яны спыняліся, каб здзьмухнуць з вырабаў сняжынкі. Ля паніных пакояў іх сустрэла плойма крыклівых вераб'ёў і адзін «шэры падшывалец апаганіў чысценькі бялюткі цабэрак». Майстра і яго жонка акамянелі. Спрабуючы вострым сцізорыкам выскрабці пасудзіну, Даніла не заўважыў, калі падышла эканомка. Яна загадала ўсё адвезці на кухню. Пані ж не захацела глянуць на Данілаву «песню», заплаціла яму не таргуючыся.
Грошы абражаны бондар кінуў на ганку, але Аўдоцця іх непрыкметна для мужа падняла. Дамоў яны вярталіся, як з пахавання. «Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу... Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё».
Пасля гэтага Даніла закінуў бондарскую справу. Раней зусім абыякавы да гарэлкі, валяўся цэлымі днямі п'яны ў карчме пад сталом. Аўдоцця цярпела голад, холад і нікому не жалілася. Загаласіла, заплакала заўсёды маўклівая бондарава жонка толькі, калі мёртвага Данілу паклалі ў шурпатую нязграбную труну. Яе гора і крыўда выліваліся ў «прыгожыя словы сумных прычытанняў», аж суседкі дзівіліся.
Людзі гаварылі, што калі б Даніла каго з іх навучыў сваёй справе, той бы век яго ўспамінаў добрым словам, а то ён ад пані пахвалы чакаў. Хутка за Данілам памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо «была яна адна-адзінокая».</span><span>
</span>
Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.
Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.
І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.
Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А называлася гэта балота Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.
Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?
А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.
Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.
Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.
Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.
Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.