План:1прылет ластавак,2Чым яны сразу начали занимацца,3)Что нанесла ластпкка,4)хто за ими любиу за ими наблюдать,5) Што зрабиу сябар Петруся,Антось,6)Што даоей зробиць Пятрусь,
Дасягненні навуки,стаяць на адной назе, атрымаць па адной зораяке, гасцяваць у цеткі, цвісці на лузе, ляжаць на сонейке, іграць на дудаяке, трымаць у руке, узяць у руку, дзяууюяы навуке,стаяць на снегу.
Насцін дзед добры, станоўчы. Трымаецца з годнасцю. Клапоціцца аб Насці, займаецца гаспадаркай. Ён сумленны і справядлівы чалавек, заўсёды гатовы дапамагчы нават незнаёмым людзям, калі бачыць, што яны маюць патрэбу ў дапамозе. Ад бацькі Сержа мы даведваемся аб ім, што ён адважны, рашучы чалавек, надзейны таварыш, з якім можна смела ісці ў разведку. Ён жа распавядае Насці пра бацьку Сержа, што цаніў і любіў яго, як сына, як роднага. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што Насцін дзядуля сардэчны, спачуваючы чалавек. Таксама і ў яго стаўленні да дзяцей мы бачым, што ён заўсёды гатовы абараніць слабага. Насця ставіцца да дзеда з вялікай любоўю і павагай.
Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.
Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.
І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.
Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А называлася гэта балота Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.
Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?
А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.
Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.
Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.
Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.
Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.