Хмарка бех клапот.
Падзеи у дзень нараджэння.
Падарожжа хмарки.
Скала и Арёл.
Сумная хмарка пралила дождж усим на радасць.
Даўным-даўно, калі лес перад маім домам быў зялёным і пышным, на балконах жыхароў ўладкоўвалі свае домікі вавёркі. Людзі спакойна прымалі такіх суседзяў, падкормлівалі грыбамі і сушанымі яблыкамі. На нашым балконе таксама пасялілася маленькая непаседа. Мяне гэта здзівіла - як вавёрка змагла забрацца на дзявяты паверх, пры гэтым не зваліўшыся? Кожны дзень яна спускалася, трымаючыся сваімі чэпкімі лапкамі за выступы на сцяне, уцякала ў лес і збірала там ягады, галінкі, пух. Я вельмі любіла назіраць за вавёрачкай, але ўзяць на рукі мне яе не ўдалося-звярок занадта баяўся людзей, хоць і сяліўся побач з імі. Праз некаторы час вавёрка склала гняздзечка, дзе выгадавала сваіх маленькіх дзетак і неўзабаве знікла разам з iмi, пакінуўшы нам на памяць яловую галінку. Гуляючы па лесе, я часам заўважаю ў кронах дрэў знаёмы рыжы хвост, акуратную мордачку, якая высоўваецца з лістоты і глядзіць мне ўслед.