У свеце існуе шмат нацый. Нацыі ў якіх ёсць нацыянальная родная мова - карыстаюцца ў межах сваёй нацыі (няважна дзе гэтыя людзі знаходзяцца - у сваёй краіне альбо за яе межамі) толькі ёю. Так, літоўцы размаўляюць паміж сабой на літоўскай мове, палякі - на польскай, румыны - на румынскай, украінцы - на ўкраінскай, сербы - на сербскай, а беларусы - на РУСКАЙ ???. Чаму так ??? Чаму беларусы - адна з найстарэйшых нацый у свеце, якая паходзіць сваімі каранямі з часоў Полацкага княства (а гэта з Х стагоддзя), якая мела ў перыяд ХIII - ХIV ст. найбуйнейшую ў Еўропе ў той час дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае (у якім дзяржаўнай мовай з'яўлялася - старабеларуская) не карыстаюцца між сабой НАЦЫЯНАЛЬНАЙ РОДНАЙ МОВАЙ - БЕЛАРУСКАЙ, пры тым, што такая мова існуе, яе не трэба прыдумляць ??? Чаму, мы беларусы, не такія як іншыя нацыі, якія паважаюць свае нацыянальныя мовы ? Няўжо мы горшыя ? Так, атрымліваюцца нейкія адныя пытанні. Але на кожнае з гэтых пытанняў кожны свядомы беларус павінен адказаць сам сабе - сумленна і па-шчырасці, чаму Ён (беларус)-нашчадак тых, хто нёс беларускае слова праз сваё жыццё ў розныя цяжкія часы і ліхалецці, тых, хто аддаў сваё жыццё за беларускасць і патрыятызм дзеля Беларусі, "плюе" на "сваіх" продкаў тым, што не карыстаецца НАЦЫЯНАЛЬНЫМ РОДНЫМ СЛОВАМ, якое пранеслі і захавалі праз стагоддзі Яго продкі. Як вядома - нацыя існуе, пакуль існуе нацыянальная родная мова. Давайце ж не будзем забойцамі сваёй нацыі, нацыі, якая мае вялізную і доўгую гісторыю свайго існавання. А на пытанне: "Навошта Беларусу беларуская мова?", адкажам вядомай фразай: "Каб не "умёрлі". БЕЛАРУСЬ - МАЕ БЫЦЬ БЕЛАРУСКАЙ !!!
Згода ды лад- у сям'i скарб.
Мацi кормiць дзецей,як зямля людзей.
Згодную сям'ю i гора не бярэ.
У свеце усе знойдзеш ,акрамя бацькi i маткi.
Хто бацькоу шануе ,той нiколi не згiне
Маё любімае занятие- глядзець у расчыненае акно і назіраць за самымі рознымі аблокамі. Вось і цяпер, я расспахнул акно і любуюся карцінай насоўваецца навальніцы. Цяжкія, навальнічныя аблокі згушчаюцца на лініі гарызонту. Яны змрочнага цёмна- шэрага колеру. Удалечыні відаць яшчэ некалькі невялікіх светла- шэрых аблокаў, сплываюць хутка- хутка з-за моцнага парывістага ветру. Чутныя грымоты, а вось і маланка, асвятлялая фіялетавым адценнем пышныя аблокі. Пачаўся дождж. Аблокі сталі амаль чорнага колеру, яны сталі нібы цені пераследваць адзін аднаго, уцякаючы за гарызонт. Добра, што навальніца была нядоўгай. Вось першыя сонечныя праменьчыкі здаліся праз хмаркі. Кожнае воблачка становіцца ўсё святлей і святлей, прапускаючы ўсё большая колькасць сонечных прамянёў. Аблокі становяцца ўсё лягчэй і ажурныя, некаторыя з іх нагадваюць смешных, дзіўных звяркоў. Вось прайшоў яшчэ гадзіну і аблокі як бы растварыліся ў нябеснай сіні.