Сям'я Лявона Зябліка — тыповая вясковая сям'я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і не-вялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спад-чыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўне-ны ў тым, што праўда на яго баку, Лявон па-чынае судзіцца з панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі. Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за памешчы-ка, а Лявону з сям'ёй было загадана ў кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар, шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё пра-рабіў на гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам, перацерусіў на ёй кожную грудач-ку, ён не мог уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся, што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць, Лявон вырашае скон-чыць жыццё самагубствам. Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца яму, але быць парабкам Лявон не хацеў ды і занадта стаміўся ўжо абіваць парогі судовых устаноў.
Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой зорка вокі».
Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгняталь-нікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — вый-сце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма ў галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне ча-лавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча ад-казвае: «...Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзе-це. Аднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай пе-рагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пера-ступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»
<span>Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.</span>
Тэма: асвятленне гісторыі ўсходніх славян і княжацкай улады, зацвярджэнне хрысціянства на Русі, аповяд аб узнікненні славянскай пісьменнасці. Ідэя: узвялічванне даўніны славянскага роду, услаўленне агульнарускага патрыятызму. Асноўная думка: абвяшчэнне Славянскага роду як раўнапраўнага сярод іншых народаў. Жанр: гісторыяграфічны літаратурны твор, летапіс.
Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.
Але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусим рэдка