Добры бацька, беражливы бацька, смелы бацька, вясёлы бацька. (прости если я не так что то понял, спасибо)
Два склады: я-на - па колькасці галосных.
Сонеч-корень
н-суффикс
ы-окончание
<span>***
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны -
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
</span>
Даўным-даўно, калі лес перад маім домам быў зялёным і пышным, на балконах жыхароў ўладкоўвалі свае домікі вавёркі. Людзі спакойна прымалі такіх суседзяў, падкормлівалі грыбамі і сушанымі яблыкамі. На нашым балконе таксама пасялілася маленькая непаседа. Мяне гэта здзівіла - як вавёрка змагла забрацца на дзявяты паверх, пры гэтым не зваліўшыся? Кожны дзень яна спускалася, трымаючыся сваімі чэпкімі лапкамі за выступы на сцяне, уцякала ў лес і збірала там ягады, галінкі, пух.Я вельмі любіла назіраць за вавёрачкай, але ўзяць на рукі мне яе не ўдалося-звярок занадта баяўся людзей, хоць і сяліўся побач з імі.Праз некаторы час вавёрка склала гняздзечка, дзе выгадавала сваіх маленькіх дзетак і неўзабаве знікла разам з iмi, пакінуўшы нам на памяць яловую галінку. Гуляючы па лесе, я часам заўважаю ў кронах дрэў знаёмы рыжы хвост, акуратную мордачку, якая высоўваецца з лістоты і глядзіць мне ўслед.