Можно больше объяснение пожалуйста
То что подчеркнуто это займенники
Жылі-былі вожык ды зайчык, яны сябравалі. Аднойчы вожик пайшоў грыбы збіраць. Насустрач яму зайчык. Заяц кажа:— Што гэта ты робіш?— Збіраю запас на зіму,— адказаў вожык.— У такі цудоўны летні дзень? Усё з табою зразумела…Прыйшла зіма, ежы ў зайчыка не было,пайшоу ён да вожыка.— Прывітанне! Ці можаш ты даць мне крыху ежы?— Я яшчэ ўлетку збіраў грыбы, а ты што тады рабіў?— Бавіўся…— Добра, бяры крыху, але больш не дам!— Дзякуй табе, вожык, цяпер буду ведаць, што трэба самому пра гэта клапаціцца!І пачалі яны дзяліцца ўсім. І былі гэта верныя сябры!
У нашы дні чытаць кнігі проста неабходна! Ні радыё, ні тэлебачанне, ні кампутар не можа замяніць чытання кніг!На жаль, зараз вельмі шмат маладых людзей аддаюць перавагу глядзець тэлевізар ці гуляць у розныя гульні на кампутары, лічачы прачытанне кніг пустым марнаваннем часу. А бо менавіта чытанне кніг утварае, пашырае кругагляд, робіць чалавека больш інфармаваным і эрудыяваным. З кнігі можна запазычыць гістарычныя факты, важныя падзеі, разнастайныя звесткі. Чытаючы кнігу, чалавек апускаецца ў атмасферу падзей, якую прапануе аўтар. Чытач суперажывае станоўчым героям, ацэньвае ўчынкі герояў, параўноўвае іх учынкі са са сваімі. Многія кнігі, прачытаныя адзін раз, запамінаюцца назаўжды, а шмат хто - становяцца любімымі, якія хочацца перачытваць зноў і зноў.Калі людзі чытаюць, яны думаюць, у іх развіваецца мысленне. Чытаючы кнігу, чалавек элементарна становіцца больш пісьменным. Не дапушчае пры пісьме арфаграфічных памылак, гаворка становіцца больш прыгожай, яркай, маляўнічай.Нават вельмі добры фільм не заменіць прачытаную кнігу. Фільм можа дапамагчы ўспрыняць кнігу больш эмацыйна, душэўна, але не замяніць яе.Любоў да чытання неабходна прывіваць з дзяцінства. Бацькі проста абавязаны выхаваць любоў да кнігі ў дзіцяці, карыстаючыся сапраўднай літаратурай класікаў і сучаснікаў.
Значыць, скора прыйдуць цёплыя веснавыя днi. Прыгрэе ласкавае сонейка. Будуць цячы па зямлi ручайкi.Укрыецца чырвонымi завушнiцамi вольха. Распусцiцца арэшнiк. И над яго кустамi няспешна будуць плыць аблачынкi залацiстага пылку.