Мець хату ў беларускай вёсцы заўсёды было маёй марай. Я ўяўляў , што гэта будзе драўляная, ўтульная хата з вялікімі дрэвамі вакол. Я таксама хацеў, каб хата ўвёсцы была недалёка ад ракі ці возера.
Я веру, што мары спраўджваюцца і, нарэшце, нам удалося купіць хату у вёсцы, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.
Я люблю праводзіць выхадныя і святы ў гэтай хаце, ў маленькай вёсцы з маімі бацькамі і сябрамі. Часам я праводжу частку сваіх летніх канікул у гэтай сапраўднай дзбеларускай хаце. Я адчуваю сябе абсалютна шчаслівым і спакойным ў сваёй хаце, тут я магу атрымліваць асалоду ад цудоўнага віду рэчак і палёў, збіраць грыбы і ягады ў лесе.
Вакол нашай хаты ў вёсцы растуць яблыні, кусты і кветкі. Мы ўпрыгожылі нашу хату карцінамі, тоўстымі дыванамі і старымі антыкварнымі гадзінамі. Я думаю , што наша хата ніколі не бывае пустой, нават тады, калі ў ёй нікога няма. Мне здаецца , што лясная фея або дух пастаянна ахоўваюць нашу вясковую хату.
Вёска, дзе знаходзіцца наша хата даволі маленькая. У ёй каля дваццаці хат, наша хата у вёсцы размешчана побач з лесам. Нашы суседзі вельмі прыемныя і прыязныя вясковыя жыхары. Яны часта заглядваюць да нас у госці і заўсёды гатовыя дапамагчы .
Увогуле, беларуская хата – гэта выдатная ідэя! Гэта асаблівае месца для адпачынку і можа быць нават для пражывання. Чыстая вада, свежае паветра, спакойная атмасфера прымусяць вас забыцца пра ўсё на свеце.
Не выпусціце магчымасці купіць хату вёсцы, і гэта зробіць вашу жыццё больш шчаслівым.
Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню.
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»