Зіма амаль заўсёды прыходзіць раптоўна. Ціха і ўрачыста. Усё ў прыродзе замірае ў прадчуванні яе прыходу. Зямля, растузаная восеньскімі халоднымі дажджамі, начамі замярзае ледзяной скарынкай, ператвараючыся ў суцэльную непраходную золь. І здаецца, што цяжкім чорным хмарам канца не будзе, і ніколі ўжо не адступіць глейкая шэрая моразь. Але нешта мяняецца, становіцца яшчэ больш цямнее, паветра згушчаецца наэлектрызаваным прадчуваннем. Вось менавіта тады, калі напружанне дасягае невядомай мяжы, прыходзіць зіма. Замест дажджавых кропель свінцовыя хмары пачынаюць губляць снег. Спачатку рэдкія, нясмелыя сняжынкі ласкава кладуцца на зямлю. Паступова сняжынак становіцца больш, ім становіцца цесна, яны зліпаюцца ў шматкі, а хмары, моўчкі, з надзелены спяшаюцца абсыпацца на зямлю снегам. Зямля хутка пакрываецца тоўстай пухнатай коўдрай. Усе тоне ў белізне — і зямля, і неба. І, здаецца, што прырода уздыхае з палёгкай — зіма прыйшла ! І здараецца цуд ! Празь дзірку ў схуднелай хмары прарываецца сонечны прамень! Яркі, магутны, пераможна-радасны! І ўсё выбухае мірыядамі іскрыстых
Адгадка - гэта яйка (яйцо).
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
1. Адзначце кароткія дзеепрыметнікі. а) стомлены;
2. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавы зварот стаіць пасля паяснёнага слова (знакі прыпынку не пастаўлены). а) Лес амаль не крануты рукою чалавека з двух бакоў паступае да самага насыпу.
3. Адзначце правільнае заканчэнне дадзенай фармулёўкі. Не з дзеепрыметнікамі пішацца асобна, калі...
а) у сказе ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а, якое адносіцца да дзеепрыметніка, або калі дзеепрыметнікі маюць залежныя словы;
4. Адзначце правільныя сцверджанні.в) Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу даволі часта ўжываюцца ў гутарковым стылі.
5. Укажыце групу дзеепрыметнікаў, якія без не(ня) не ўжываюцца.в) недавыкананы, недапрацаваны, недасягальны.
7. Адзначце дзеепрыметнікі, будовы якіх адпавядае схеме "прыстаўка+корань+суфікс+канчатак".в) асветленага.
8. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі ўтвораны пры дапамозе суфікса -н-. а) Неба, усцяж засланаебялёсымі воблакамі, празікала прыветна і холадна. в) Перапісаныя мною вершы былі пра каханне.