Узнай какие есть старые слова и придумай с ними
Я люблю вучыцца.
Хутка ты скончыш чацвёрты клас.
Кiрыл марыць стаць авiяканструктарам. Ён зрабiў прыгожую мадэль самалёта.
Узышло сонейка. Яно асвяцiла промнямi наваколле.
Вецер наляцеў на бярозку. Яна закалыхала галiнкамi.
На канiкулах мы выправiмся ў падарожжа.
Заўтра вы паедзеце на экскурсiю.
Праз тыдзень яны паедуць у Белавежскаю пушчу.
Серж Мілеўскі (характарыстыка героя па аповесці Кузьмы Чорнага "Насцечка")
Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.
Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку.