Ад-па-вед-насць - 4 сл.
[атпаведнасц']
а - [а] Галосны, ненаціскны;
д - [т] Зычны, цвёрды, глухі;
п - [п] Зычны, цвёрды, глухі;
а - [а] Галосны, ненаціскны;
в - [в] Зычны, цвёрды, санорны
е - [е] Галосны, націскны;
д - [д] Зычны, зацвярдзелы, звонкі;
н - [н] Зычны, цвёрды, санорны;
а - [а] Галосны, ненаціскны;
с - [с] Зычны, цвёрды, глухі, свісцячы;
ц - [ц'] Зычны, мяккі, глухі, свісцячы
ь - [-]

12 л., 11 г.
Пераказ: Сустрэча ў аўтобусе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.
Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толь-кі сваё. Вядома, баліць болын за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хо-раша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліц-ца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не мо-жам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаро-вы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?
Алег успомніў, як аднойчы — летась ці пазалетась? — ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вяс-на, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне рас-клалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяялі-ся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.
У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружыла-ся галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся 1, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднас-цю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапот-насці — усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні — у ім сядзела толькі адна дзяўчына, — аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно — нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, га-варылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ болып пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, — але так, каб чулі і іншыя, — што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспан-сера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.
Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлоп-цы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з та-го пункту гледжання, які з'яўляецца толькі ў час зразуметай небяспекі.
Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну — ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, — але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павіса-юць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх
саміх.
I вось тады Алег адчуў — нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, — што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжыва-юцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.
Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз стаў больш відушчы.
Яйка , яйка
Размаляваная вечка .
Хто крышку адкрывае ,
Той у казку трапляе .
( адкрываецца вечка, там цацка - кураня )
Жыло -было на свеце маленькае жоўтае пухнатае кураня . Яно было вельмі цікаўным да жыцця, яму ўсё было цікава. Кураня марыло убачыць лес , рэчку , поле і многае іншае , пра што чула ад старэйшых .
Але мама заўсёды казала яму: " Будзь асцярожны , выходзячы з двара. У
лесе жыве хітрая ліса , якая вельмі любіць есць маленькіх куранят , а
высока за хмарамі жыве злы каршун , які можа схапіць цябе вострымі
кіпцюрамі і забраць » .
Аднойчы кураня ўсё ж такі не ўтрымалася і адправілася шпацыраваць у лес далёка ад дома. Які велізарны і дзіўны свет яно адкрыла ! Як усё было цікава !
І вось , кураня убачыла вузкую сцежку і пайшоло па ёй. Раптам над ім з'явілася велізарная , чорны цень . Малое адразу здагадалася , што гэта і ёсць страшны каршун . Беднае кураня кінулася бегчы з усіх ног , але каршун хутка набліжаўся. Здавалася , выратавання няма.
Раптам кураня ўбачыла вялікую паляну , на якой раслі жоўтыя дзьмухаўцы . «Гэтыя кветкі такія ж жоўтыя і пухнатыя , як я. І мяне не будзе сярод іх бачна » , - падумала кураня і хуценька шмыгнула у зараснікі. Ах , як стукала яго маленькае сэрцайка ! Калі яно аддыхалася і зразумела , што небяспека мінула, то падумала: «Якія ж гэта цудоўныя кветкі ! Яны падобныя на маленькія сонейкі і такія ж ласкавыя » .
Тым часам злы каршун лётаў над палянай і думаў : « Куды ж падзелася гэтае кураня ? Бо яно не могло уцячы далёка . Вакол адны бесталковыя дзьмухаўцы . Хутка яны ператворацца ў пух , і вецер панясе іх » .
А залацістыя дзьмухаўцы ціха- ціха кiвалi галоўкамі і думалі: « Мы хутка станем пярынка і паляцім невядома куды . Але ўсё ж мы не дарма пражылі на свеце - мы выратавалі жыццё гэтаму мілага маленькаму кураню » .