Спішыце тэкст, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам я заўсёды дзівіўся які прыг
Спішыце тэкст, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам я заўсёды дзівіўся які прыгожы чалавек! Якія ясныя разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны здаецца бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы. Дубоўка быў цудоўным чалавекам нястомным працаўніком выдатным паэтам перакладчыкам казачнікам знаўцам фальклору і сусветнай літаратуры батанікі і пчалярства чалавечых характараў і сакрэтаў будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе Сібір і Крым Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці такі і ў творчасці. Стрыманасць мудрасць шчырасць і мяккасць адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
<span>Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам, я заўсёды
дзівіўся: які прыгожы чалавек! Якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы.
Дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным
паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай
літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў
будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе, Сібір і Крым, Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. Стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць - адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
</span>
1. Жыхары Беларуси славяцца сярод иншых народау сваёй працавитасцю, гасциннасцю и ветливасцю. 2. Суседния народы личаць беларусау памяркоуными, сциплыми и спакойными людзьми.