Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Дапаўненне - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў: "што?", "каго?", "каму?" і г.д. (падкрэсліваецца ----------------) Азначэнне - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні "які?", "якая?", "якое?", "якія?", "чый?" і г.д.. (падкрэсліваецца ~~~~~~~~~~) Акалічнасць - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні "дзе?", "як?", "калі?", "куды?", "чаму?" і г.д. (падкрэсліваецца _ . _ . _ . _ . )