Навуковы, мастацки, гутарковы, публицыстычны.
Пабочныя канструкцыи служаць для выражэння эмацыянальных адносин да выказанай информацыи, указваюць на ступень упэуненасци, крыницу паведамлення и инш.
Губаты яго паэтаму так и назвали тамушто кали дзеци лясничага пазнакомились з им то у яго нижняя губа адвисала ен быу дыхлик и не мог гулять но потым яго накармили и ен стау игрывы вот тольки зря яны яго прыручыли тамушто ен стал дамашним гэта яго и пагубило
Памаладзелы, аблюбаваны, аджаты, засеяны, расклеены, абгароджаны, запрошаны, куплены, вымыты, звіты, абноўлены, развеяны, парыжэлы, пакормлены
На залітай сонцам сасне прыхарошвалася вавёрка. Бачыла, што я сачу
за ёй, і нібы старалася мне спадабацца. Трымалася велічна, грацыёзна.
Здавалася, што яна адчувала сябе гаспадыняй і заклікала мяне смялей трымацца.
Раптам яна зляцела на зямлю і хутка пабегла туды, дзе сярод лесу
віднелася шырокая прагáліна. Калі я прыбег на палянку, вавёрка сядзела сярод
малінніку. Нахіляла лапкамі галінку, каб ямчэй было браць ягады, і ласавалася
малінамі, якімі шчодра былі абсыпаны кусты.
Я хацеў абысці вавёрку, каб не спудзіць, але яна сама выскачыла з
кустоўя, уселася на зялёнай галінцы елкі і, здаецца, радавалася, што прывяла
мяне сюды, у ягады.
Калі я вылез з малінніку, ужо вечарэла. На палянцы доўжыліся цені.
Я спалохаўся, што тут мяне застане ноч, бо не ведаў, у які бок ісці дахаты.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.