Ответ:
Творчасць Я.Купалы непарыўна звязана з фальклорам. Паэт глыбока ведаў не толькі жыццё народа, але і яго вусную паэзію. Ён любіў народныя песні і казкі, у якіх выяўляецца мудрасць народа. Вывучаючы фальклор, Купала пазнаеміўся з беларускай і украінскай народнымі песнямі аб Бандароўне. У 1913г. па матывах гэтых песень ім была напісана паэма "Бандароўна".
Паэма "Бандароўна” прысвечана гераічнаму мінуламу украінскага народа. Цяжка жылось у той час белускаму і украінскаму народам. Яны былі паўзбаўлны усялякіх праў, цярпелі не толькі "феадальны", а і нацыянальна-рэлігійны прыгнет. Але народныя масы вялі упартую барацьбу за сваю волю і незалежнасць. У паэме расказвацца аб смелым учынку украінскай дзяўчыны Бандароўны.
У мястэчка Берастэчка, дзе жыла гераіня, "прыблукаўся" пан Патоцкі са сваей "хеўрай лядочай”. Ён ездзіў па Украіне, свавольнічаў, крыўдзіў бедны народ. На вечарынцы у карчомцы пан сустрэў прыгожую Б. і захацеў абняславіць яе. Калі Патоцкі пачаў прыставаць да дзяўчыны, яна не стрывала і "з'ехала яму па твары". За гэта ганарлівы пан застрэліў Бандароўну. Каб загладзіць сваю віну, ён наладзіў Б. пышнае пахаванне. Але дарэмна, вестка аб смерці Б. абляцела усю Украіну. Яна выклікала гнеў і абурэнне народа, і хутка на Украіне супраць польскіх паноў-прыгнятальнікаў пачалося паўстанне.
Вобраз Бадароўны. У паэме даецца вобраз вольналюбівай, мужнай Бандароўны. Яна славіцца сваёй прыгажосцю:
Хараства такога у свеце не было, не будзе.
Аб ёй людзі гаварылі, як аб нейкім цудзе.
Яна чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорлівая. У гэтай простай украінскай дзяўчыны высока развіта пачуцце уласнай чалавечай годнасці. Але самая выдатная рыса яе характару — любоў да свайго народа, да свабоды. Б. ненавідзіць прыгнет, не можа жыць у няволі, не хоча быць палюбоўніцай пана. Свабода для яе даражэй за усе на свеце. У імя свабоды гераіня ахвяруе сваім жыццем.
Ну, што воліш сабе выбіраць, пышная паненка:
Ці у бяседзе засядаці вось пад гэтай сценкай
і са мною піць, гуляці, ночкі каратаці.
Ці навекі косці парыць у зямельцы-маці?
Бандароўна рашуча адхіляе прапанову пана, з пагардай адмаўляецца ад яго багацця і грошай. У паядынку з панам Бандароўна не адзінокая, на яе баку праўда і падтрымка народа. Бандароўнана — дачка народа. Яна здольна на рашучыя учынкі і самаахярнасць. У вобразе Б. адлюстраваліся выдатныя рысы народнага характару як любоў, непакорлівасць, гераізм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысціня.
Вобраз пана Патоцкага. Патоцкі — буйны польскі памешчык, прыгоннік, грубы дэспат і самадур. Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украіна, к небу шле пракляцце". У народзе жыве памяць аб ім, як аб "злым духу". Патоцкі дзейнічае нахабна. Там, дзе не дапамагаюць грошы, ён учыняе разбой. Яго улада трымаецца на багацці і грубай сіле. Я.Купала паказвае маральную разбэшчанасць Патоцкага. Ён страціў свае сумленне, загубіў чалавечае жыцце. Грубы дэспатызм, жорскасць, бесчалавечнасць, маральная нізасць – усе гэтыя рысы паказваюць маральныя якасці Патоцкага.
Паэма звязана з фальклорам не толькі зместам, але і мастацкай формай. Яна напісана у народна-песенным стылі. У паэме ёсць народныя сімвалічныя вобразы галубкі (Бандароўна), каршуна (Патоцкі). Мова паэмы вобразная, багатая народна-выяўленчымі сродкамі. Паэма вызначацца глыбокай народнасцю. У ёй праўдзіва паказана жыццё у феадальную эпоху і створаны яркі вобраз станоўчага героя. Твор з’яўляецца яскравым прыкладам творчага выкарыстаня фальклору у паэзіі Я.Купалы.
ідэйны змест: паэма "Бандароўна” прысвечана гераічнаму мінуламу украінскага народа. Яна адлюстроўвае тую змрочную эпоху, калі на Украіне і Беларусі панавалі польскія паны-магнаты. Цяжка жылося у той час беларускім і украінскім працоўным. Яны былі пазбаўлены усякіх правоў.
У аснове сюжэта ляжыць канфлікт паміж Б. і панам Патоцкім. Для таго, каб больш выразна раскрыць гэты канфлікт паэт выкарыстоўвае прыём кантрасту. Б., як прадстаўнік працоўнага народа рэзка процістаіць пану Патоцкаму. Сутнасць канфлікта у сацыяльнай няроўнасці. Маральныя якасці Б. паэт раскрывае праз знешнюю прыгажосць. Яна — чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорная.
Объяснение: