Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, <u>не мёд</u>, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае <u>рады</u> на яго <u>не было</u>. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня <u>на сваё нарвецца</u>. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але <u>на яго ліха</u> прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало <u>на дзень займацца</u>, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам <u>ні жывы, ні мёртвы</u> і <u>не сваім голасам</u> прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары <u>не спускалі вачэй</u> з гультая, бо <u>на свае вочы</u> бачылі, <u>на свае вушы</u> чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. <span>Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, <u>не сабраўшы розуму</u>. Адказ<u> на языку круціцца</u>, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца.<u> Навёрз</u> Сеня <u>сем карабоў</u>, што <u>на думку прыйшло</u>. Здаецца,<u> нішто сабе</u> атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду <u>на сваю галаву</u>. </span>