Ш<span>то трэба чалавеку для шчасця? Адным патрэбны мільёны, матэрыяльная забяспечанасць, а для іншых найвялікшае шчасце — адчуваць сябе патрэбным людзям, прыносіць іншым радасць. Жыццё такіх людзей не будзе дарэмным. Дзякуючы ім, мы яшчэ не забыліся, што такое дабрыня, чуласць, сардэчнасць, міласэрнасць... </span> <span> Пазнаёміўшыся з вершам Пiмена Панчанкі, я пераканалася ў тым, што дабрыня — маральная аснова жыцця, той стымул, які рухае чалавецтва да духоўнасці. Паэтычныя радкі твора ўсхвалявалі мяне, прымусілі задумацца, паразважаць над іх глыбокім сэнсам. </span> <span> На мой погляд, адметнаю рысаю верша з'яўляецца шырокае выкарыстанне аўтарам адмоўных часціц не, ня, якія гучаць як перасцярога ўсім людзям: жыць трэба так, каб не прыйшлося кожнаму з нас паўтараць запаэтам: «незрабіў», «не паспрыяў... чалавеку», «не дапамог», «няшчырыбыў». </span> <span> Спадабалася мне і тое, што няма ў вершы гучных заклікаў, якія ўжо сталі прыкметаю нашага часу, як бы лічацца верхам шчырасці. Аўтар падбірае простыя, зразумелыя словы, якія ўздзейнічаюць значна мацней, чым заклікі і загады, бо шчырае слова можа зрабіць вялікі цуд — растапіць нават ачарсцвелую душу. Усю непатрэбнасць жыцця, пражытага без дабрыні, спагады, калі чалавек жыве толькі для сябе, аўтар перадае праз словы: «той дзень прапаў», «той дзень збяднеў», «той дзень... завянуў пустацветам», «той дзень зусім закрэслены табою». Вельмі проста і шчыра, але як пераканаўча! Мне здаецца, што верш П. Панчанкі «Той дзень прапаў...» — вялікі зварот да ўсіх людзей, а кожны радок — маленькае пасланне ўсім нам паасобку. Радкамі з твора я хацела б звярнуцца да беларусаў: </span>