На кухнИ прыемна пахла ежАЙ. Мама з Таняй прыгатавали вячэрУ. Пасярод стала, узвышалася вяликая мискА з бульбАЙ. На талерцы ляжали бутэрброды з каубасОЙ, з рыбАЙ. Яны были упрыгожаны пятрушкАЙ, зялёнай цыбулЯЙ.
Прыстаука (За)-паузла, з-руб, з-ламала, з-мылiла. Прыназоуники: у , з.
Калі спытаць у людзей, што для іх самае каштоўнае ў жыцці, адказы будуць вельмі рознымі. Хтосьці меркантыльны прызнаецца, што для яго няма нічога важней за грошы. Хтосьці рамантычны, патупіўшы погляд, скажа, што гэта каханне. Той, у каго праблемы са здароўем, адкажа, што здароўе важней за ўсё. Для кагосьці важней за ўсё сям'я.
А я б на гэтае пытанне адказаў так: самае каштоўнае ў маім жыцці - гэта само жыццё. Ды і наогул самае каштоўнае, што ёсць на зямлі - гэта жыццё чалавека. Грошы не забярэш з сабою ў труну. Любімыя і блізкія людзі таксама застануцца на гэтым свеце, калі ты сыдзеш на той. Здароўе важнае, так. Але і здаровыя людзі паміраюць: з-за няшчасных выпадкаў, наўмысных забойстваў, катаклізмаў і шмат чаго іншага.
Жыццё чалавека каштоўнае не толькі ў маштабах яго сям'і. Хоць, вядома, менавіта для родных людзей смерць кагосьці з блізкіх становіцца самым страшэнным ударам. Каштоўная яна і ў маштабах краіны, і ў маштабах планеты, і ў маштабах усяго свету. А сапраўды, для каго будзе існаваць дзяржава, калі ў жывых не застанецца нікога з яе грамадзян? Але чамусьці тыя, хто стаіць на чале дзяржаў, часта не разумеюць гэтай простай рэчы. Адсюль войны, загубленыя жыцці маладых людзей - гонару нацыі.
Але што казаць пра тых, хто пры ўладзе, калі нават простымі людзьмі жыццё цэніцца не заўсёды: як сваё, так і чужое. Хто дае права забойцам распараджацца чужымі жыццямі? Ці маюць права самазабойцы распараджацца сваім? Баюся, што пытанні гэтыя вельмі філасофскія і адказы на іх знайсці будзе вельмі і вельмі складана.
<span>Я толькі спадзяюся, што калі-небудзь усё людзі на зямлі зразумеюць, што няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё. І тады не стане ні войнаў, ні забойстваў. Я жадаю нам усім дажыць да гэтага часу.</span>
Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна.
У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць.
У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць.
Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам.
Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.
<span>Як хораша ў вёсцы летам! Каля ганка цвiтуць настурцыi, ляўкоi. У садзе ўжо налiваюцца сокам, чырванеюць вiшнi. На градах спеюць агуркi, памiдоры, гарох, боб. Але больш за ўсё Ясь любiць лес, луг, поле, рачулку.</span>