1) Не ідуць, мой сынок, рэкі ўгару, і не круціцца крылле ў ветрака проці ветру.
[Не ідуць, мой сынок, рэкі ўгару (1)], і [не круціцца крылле ў ветрака проці ветру (2)].
[ = - ], i [ = - ].
Складаназлучаны сказ (сродак сувязі - злучальны злучнік і), апавядальны, няклічны;
1 - просты, двухсастаўны, поўны, развіты, ускладнены звароткам;
2 - просты, двухсастаўны, поўны, развіты, няўскладнены.
1. не ідуць - просты дзеяслоўны выказнік (не - адмоўная часціца, ідуць - дзеялоў)
мой сынок - зваротак (мой - займеннік, сынок - назоўнік)
рэкі - дзейнік (рэкі - назоўнік)
ўгару - акалічнасць (ўгару - прыслоўе)
2. не круціцца - просты дзеяслоўны выказнік (не - адмоўная часціца, круціцца - дзеялоў)
крылле - дзейнік (крылле - назоўнік)
ў ветрака - дапаўненне (ў - прыназоўнік, ветрака - назоўнік)
проці ветру - акалічнасць (проці - прыслоўе, ветру - назоўнік)
2) Няхай родным словам загаворыць наш народ.
[Няхай родным словам загаворыць наш народ].

Просты сказ, пабуджальны, няклічны, двухсастаўны, поўны, развіты, няўскладнены.
няхай загаворыць - састаўны дзеяслоўны выказнік (няхай - пабуджальная часціца, загаворыць - дзеяслоў)
родным - азначэнне (родным - прыметнік)
словам - дапаўненне (словам - назоўнік)
наш народ - дзейнік (наш - займеннік, народ - назоўнік)
Апошні дзень восені выдаўся сумным. Усё неба зацягнулі шэрыя тоўстыя хмары. З іх сыпаўся дробны самотны дождж. Дрэвы стаялі з голымі чорнымі галінкамі. Горад таксама быў шэры. Дзьмуў моцны вецер. Людзі спяшылі некуды з сур’ёзнымі тварамі. І раптам сярод гэтай шэрасці засвяціў сонечны праменьчіык. Вечер разагнаў хмары. З-за іх выглянула блакітнае неба. Сонца засвяціла мацней, і адразу стала прыемна. І людзі пачалі ўсміхацца.
Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў?
Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым":
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты:
Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне:
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы.
Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця:
Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
"Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак.
Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.