Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болыпае княства падпарадкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчэ і мангола-татары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў сваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе болыиага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх воінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лес незайздросны ў такога — пагарда дружыны.
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзначаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва...
... Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
Сквапнасць — загрзбці кавалак у бліжняга зрота —
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на вякі нават завод іх вывеўся ў княстве.
Кім бы. і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваей «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоўскага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.
Повествовательно,не восклицательное,простое,полное,двусоставное
Ёлка - важны сімвал Новага года. У нашай сям'і гэта свята ніколі не абыходзіцца без ёлкі. Звычайна мы ўпрыгожваем ёлку дваццаць сёмага снежня - у дзень нараджэння маёй малодшай сястры.
Елачныя цацкі ў нас у асноўным старыя. Яны дасталіся нам ад маіх бабулі і дзядулі. Гэтыя цацкі вельмі прыгожыя і разнастайныя, у адрозненне ад аднолькавых і нецікавых сучасных шарыкаў. Сярод іх ёсць фігуркі людзей, жывёл, казачных персанажаў, шышкі, ледзяшы, сняжынкі і шмат іншага. Цацкі ў асноўным шкляныя, таму, на жаль, іх з кожным годам становіцца ўсё менш. Яны часам разбіваюцца, але, як кажа мая мама, гэта добрая прыкмета.
Колькасць бабуліных цацак памяншаецца, таму мы кожны год купляем трохі сучасных: рознакаляровыя шарыкі з пластыка, якія не разбіваюцца, але і не вылучаюцца асаблівай разнастайнасцю. А вось сучасныя гірлянды вельмі прыгожыя. У нас ёсць пластыкавая гірлянда чырвонага колеру ў выглядзе званочкаў, залацістая з матылькоў, гірлянда з рознакаляровымі лямпачкамі.
Спачатку мы вешаем на ёлку гірлянду з лямпачак. Потым развешваем цацкі. У гэтым заўсёды ўдзельнічае ўся сям'я. Гэта наша традыцыя. Мы з сястрой упрыгожваем ёлку знізу, а бацькі - зверху. Пасля таго, як развешаны ўсе цацкі, вешаюцца пластыкавыя гірлянды. Пад ёлку мы заўсёды ставім фігуркі Дзеда Мароза і Снягуркі.
<span>Вось і гатовая наша елачка. Цяпер трэба берагчы яе ад ката, які вельмі любіць гуляць з елачнымі цацкамі і гірляндамі, часам пераварочваючы ёлку. Кузя, трымайся далей ад елкі! Не чапай нашу прыгажуню!</span>
В смысле где фото? не трать зря баллы
Справа была ў канцы лютага.Прыйшла вясна да зімы,і кажы ей:
-Усё Зіма зараз мая чарга людзей радаваць.
Але Зіма нічога у адказ не сказала,і ўцякла.Вясна вельмі знервавалася,што зіма не дасць ёй уладу.А ў той час Зіма напустіла на зямлю пургу,да такую што відаць нібыло нічога.І пачалі тыды людзі"зноў гэта зіма,зноў пурга,хучэй бы гэта скончылась,хучэй бы вясна".Вясна пачула гэтыя словы і абрадывалася.Узяла ўсе свае сілы і спыніла пургу.На ясным небе з'явілася сонейка.Усе пачалі радавацца прыходу вясны.