У правильній трикутній піраміді висота дорівнює Н, а бічні грані нахилені до площини основи під кутом α. Визначити об’єм кулі, вписаної в дану піраміду.
Пераказ: Сустрэча ў аўтобусе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.
Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толь-кі сваё. Вядома, баліць болын за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хо-раша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліц-ца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не мо-жам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаро-вы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?
Алег успомніў, як аднойчы — летась ці пазалетась? — ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вяс-на, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне рас-клалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяялі-ся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.
У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружыла-ся галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся 1, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднас-цю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапот-насці — усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні — у ім сядзела толькі адна дзяўчына, — аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно — нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, га-варылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ болып пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, — але так, каб чулі і іншыя, — што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспан-сера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.
Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлоп-цы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з та-го пункту гледжання, які з'яўляецца толькі ў час зразуметай небяспекі.
Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну — ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, — але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павіса-юць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх
саміх.
I вось тады Алег адчуў — нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, — што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжыва-юцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.
Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз стаў больш відушчы.
У пачатку сямідзесятых гадоў у Савецкім Саюзе быў распрацаваны і прыняты на ўзбраенне 30-мм станкавы аўтаматычны гранатамёт АГС-17. Гранатамёт ствараўся як проціпяхотная зброя, якая знішчае жывую сілу праціўніка, размешчаную па-за ўкрыццямі, у адкрытых акопах, у лагчынах, ярах, на схілах вышынь. Стрэлы з гранатамёта вядуцца кароткімі (да 5 стрэлаў), доўгімі (да 10 стрэлаў) чэргамі і бесперапынна. Аўтаматыка гранатамёта дзейнічае за кошт аддачы масіўнай вольнай засаўкі. Стварыць простую схему аўтаматыкі дазволілі параўнальна слабы кідальны зарад, невысокае значэнне дульнай энергіі гранаты і малая даўжыня ствала.Станок гранатамёта складаецца з падстаўкі, вяртлюга, ніжняй і верхняй калысак і механізму вертыкальнай наводкі. Прыцэл складаецца з корпуса і галоўкі з аптычнай сістэмай. У камплект гранатамёта ўваходзяць: тры скрынкі для патронаў з дзевяццю стужкамі па 10 звёнаў кожная, чахол для пераноскі гранатамёта, дзве шлейкі для пераноскі станка, камплет запасных частак. Акрамя таго, на шэсць гранатамётаў прадугледжана адна трубка халоднай прыстрэлкі <em>(Балоцін Д.Н).</em><span> Гэта прыклад навуковала стылю)))))))
</span>
Цёплы - Надвор'е ўчора было цёплае.
цёпла - У мяне ў кватэры вельмі цёпла.
цёпленькі - Наш кот такі цёпленькі, што не хочацца адпускаць яго.
пацяплець - Пойдзем у лес, калі на вуліцы пацяплее.
цяплець - Вясною вада ў рэчцы цяплее.
цяпліца - Памідоры пасадзім у цяпліцы, бо яшчэ холадна.